Карпілаўка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Карпілаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Барсукі
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 53 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Карпі́лаўка — рака ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вусы (басэйн Дняпра). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Барсукі Хутарскага сельсавету, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Карпілаўка Хутарскага сельсавету. На рацэ ў вёсцы Карпілаўка сажалка Ведрыца-Карпілаўка — помнік прыроды мясцовага значэньня (выкарыстоўваецца для арашэньня, рыбагадоўлі, зьяўляецца месцам адпачынку)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 195

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 195