Карта паляка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карта паляка

Карта паляка — дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым Соймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году.

Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая ня мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Армэнія, Азэрбайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргыстан, Летувіскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расейскай Фэдэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркмэністану, Украіны ці Рэспублікі Ўзбэкістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасьці да польскага народу і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закону.

Умовы атрыманьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для атрыманьня карты паляка неабходна, каб былі выкананыя наступныя ўмовы:

Карта паляка можа таксама выдавацца той асобе, чыё польскае паходжаньне пацьверджана згодна з правіламі Закона «Аб рэпатрыяцыі» ад 9 лістапада 2000 году.

Правы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладальнік карты мае права на атрыманьне доўгатэрміновай шматразовай нацыянальнай візы на знаходжаньне ў Польшчы, а таксама легальную працу на тэрыторыі Польшчы без асобнага дазволу. Таксама ён мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю нароўні з польскімі грамадзянамі, у прыярытэтным парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, якія выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой зь дзяржаўнага або мясцовага бюджэту, карыстацца чыгункай з 37-адсоткавай зьніжкай[1].

Пазыцыя іншых краінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 красавіка 2011 г. Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне датычна сваёй пазыцыі адносна польскага закону «Аб карце паляка». У сваім рашэньні Канстытуцыйны суд палічыў, што шэраг нормаў гэтага закону пярэчыць нормам міжнароднага права, у тым ліку парушаюць артыкулы 5 і 73 шматбаковай Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах(en) ад 24 красавіка 1963 году[2]. 11 лютага 2012 г. набылі моц папраўкі ў Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе, што прадугледзілі звальненьне чыноўнікаў за карыстаньне льготамі і перавагамі ад іншых дзяржаваў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карта палякасховішча мультымэдыйных матэрыялаў