Карта растэрміноўкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аплата картай раты (2016 г.)

Ка́рта раты (крэдытная картка; разм. крэдытка) — аплатная картка з налічанымі грашыма ў выглядзе пазыкі.

Пазыка налічваецца суадносна ўзроўню дахода трымальніка карткі. Безадсоткавы пэрыяд, калі за зьнятыя з карткі грошы адсутнічае выплата адсотку, складае ад 30 да 50 дзён і звычайна адпавядае прамежку між выплатамі зарплаты. У такім выпадку банк зарабляе камісійныя зборы за транзакцыі па картцы. Пры непакрыцьці запазычанасьці ў безадсоткавы пэрыяд тая ператвараецца ў спажывецкую пазыку. Тады банк налічвае адсотак за пазыку з сумы выдаткаў пры зьняцьці наяўных грошай з банкаўскага рахунку і аплаце карткай. Крэдытная картка бывае кабрэндзінгавай, калі прадугледжвае зьніжкі ў пэўнай сетцы крамаў[1]. Як правіла, за зьняцьце наяўных ўстаноўлены дадатковая камісія і адсотак, таму больш выгадна з дапамогай крэдытнай карты ажыцьцяўляць электронныя плацяжы[2]. Бывае: асабістай — належыць фізычнай асобе, карпаратыўнай — належыць юрыдычнай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку.

На 2013 год у ЗША прыпадала 4,2 крэдытнай карткі на душу насельніцтва. У краінах Заходняй Эўропы — 1,5—2 карткі. У Польшчы за 2005—2011 гады (цягам 7 гадоў) лік крэдытных картак вырас больш як 23-кратна з 300 000 да 7 млн[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год «Беларусбанк» спаганяў 1 рубель штомесячнага ўзнагароджаньня за абслугоўваньне картай растэрміноўкі «Магніт» і налічваў 0,5% гадавых са сродкаў на рахунку[3]. «Белгазпрамбанк» спаганяў па «Карце пакупак» 15 рублёў штомесячнай платы за выкарыстаньне паслугі «СМС-інфармаваньне»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Уладзіслаў Кулецкі. «Плястыкавы» крэдыт // Зьвязда : газэта. — 7 верасьня 2013. — № 168 (27533). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Крэдытныя карты: асаблівасці і парады
  3. ^ Карта растэрміноўкі «Магніт» // ААТ «ААБ Беларусбанк», 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ Аб «Карце пакупак» // ААТ «Белгазпрамбанк», 2018 г. Праверана 25 кастрычніка 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карта растэрміноўкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў