Карым Бэнзэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карым Бэнзэма
Карым Бэнзэма
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1987
Ліён, Францыя
Рост 187
Вага 82
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 9
Моладзевыя клюбы
19951996
19962004
Бро Тэраён
Ліён
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
20042009
2009
Ліён
Рэал Мадрыд
112 (43)
94 (44)
Нацыянальная зборная
2007— Францыя 49 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
23 чэрвеня 2012.

Карым Бэнзэма (па-француску: Karim Benzema, па-арабску: كريم بنزيمة; нарадзіўся 19 сьнежня 1987 года, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст альжырскага паходжаньня, нападнік гішпанскага клюба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Францыі. У асноўным Карым гуляе ў якасьці нападніка, аднак можа згуляць і на пазыцыі ўскрайняга ўінгера, таксама вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі[1].

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэнзэма ёсьць сынам эмігрантаў зь беднай альжырскай вёсачкі, нарадзіўся ў паўночным прыгарадзе Ліёна. У ягоных бацькоў, Гафіда й Малікі, дзевяць дзяцей, пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі. Сям’я Бэнзэма жыла даволі сьціпла ў невялікім доме ў цэнтры Бро Тэраёна, раёне з высокім узроўнем беспрацоўя. Ва ўзросьце васьмі гадоў ён пачаў гуляць за мясцовы клюб «Бро Тэраён», дзе яго хутка заўважылі, дзякуючы ягоным здольнасьцям, якія былі відавочна вышэй сярэдняга ўзроўню.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліён»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яму было 9 гадоў, калі ён патрапіў у сыстэму падрыхтоўкі «Ліёна», і ўсяго 17, калі ён стаў адным зь лепшых гульцоў рэзэрву гэтай каманды, забіваючы па тры дзесяткі галоў за сэзон. У сьнежні 2004 году Карым трапіў у асноўную каманду «Ліёна», 15 студзеня 2005 году на хатнім стадыёне «Жэрлян» Карым дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі.

У самым пачатку кар’еры Бэнзэма любілі параўноўваць з Давыдам Трэзэге за здольнасьць абыходзіць абарону, але неўзабаве яго сталі ўжо параўноўваць з Зынэдынам Зыданам, адным зь лепшых футбалістаў у гісторыі Францыі, які таксама мае кабільскае паходжаньне. У сэзоне 2005—2006 гадоў Бэнзэма адкрыў лік сваім мячам у французскай лізе, то бок на апошняй хвіліне матчу ён засмуціў брамніка «Аячча». У сэзоне 2006—2007 гадоў Бэнзэма стаў асноўным нападнікам «Ліёна». Ён згуляў у 21 гульні і забіў 5 галоў.

На наступны сэзоне Карым забіў 20 галоў у чэмпіянаце Францыі й стаў лепшым бамбардзірам, і адным зь лідэраў сваёй каманды. У прэсе зьявілася інфармацыя пра цікавасьць да Бэнзэмы з боку вядучых клюбаў Эўропы, як то «Рэал», «Ювэнтус», «Лівэрпул» і «Чэлсі», але сам Карым праз свайго агента заявіў пра нежаданьне пакідаць «Ліён», зь якім ён мае намер перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА[2][3]. У сэзоне 2008—2009 гадоў форвард забіў 17 галоў у 36 матчах чэмпіянату Францыі. Усяго ў 149 гульнях за «Ліён» Бэнзэма забіў 66 галоў.

«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднак 1 ліпеня 2009 году за € 35 млн Бэнзэма перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд», падпісаўшы шасьцігадовы кантракт. Згодна з кантрактам француз атрымлівае 6,5 млн эўра ў год. За вылікам падатку, які складае 24% атрымліваецца 5 мільёнаў эўра. «Рэал Мадрыд» заплаціў агенту гульца Карыму Джазыры 10% камісіі ад сумы трансфэру. Гэта максымальна дазволеная працэнтная стаўка агента ў эўрапейскім футболе.

9 ліпеня ён быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці новага гульца «Рэала». Прэзэнтацыя нападніка на «Сант’яга Бэрнабэў» сабрала каля 15—20 тысяч гледачоў. Карым Бэнзэма стаў пятнаццатым францускім гульцом у гісторыі мадрыдзкага клюба.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе Бэнзэма быў гульцом зборнай Францыі да 17 гадоў, зь якой перамог у чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў да 17 гадоў, упершыню ў гісторыі зборнай. На турніры, які праходзіў у Францыі, Бэнзэма забіў 1 гол у матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі ў групавым этапе. Пазьней гуляў за зборную да 18 гадоў. у 2005 годзе разам са зборнай перамог у рзыгрышу Кубка Мэрыдыяна. Ён адыграў ва ўсіх чатырох матчах і дзякуючы пяці ягоным галам Францыя выйграла турнір.

У сьнежні 2006 году атрымаў выклік у першую зборную Францыі ў матчы супраць зборнай Грэцыі, аднак па прычыне траўмы на поле так і не зьявіўся. Бэнзэма меў права выступаць за зборную Альжыра, аднак адмовіўся ад такога права, сказаўшы што «мае бацькі з Альжыра, гэтая краіна — у маім сэрцы, але ў футбол я буду гуляць за Францыю»[4]. Паўнавартасны дэбют адбыўся 28 сакавіка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, у якой Бэнзэма, выйшаўшы на поле ў другім тайме, забіў гол і прынёс перамогу сваёй зборнай.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрсанальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Францыі Ліён

Сьцяг Гішпаніі Рэал

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Карым Бэнзэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў