Касакоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касакоўка
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Папаратнянскі
Насельніцтва: 358 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′40″ пн. ш. 29°59′38″ у. д. / 52.71111° пн. ш. 29.99389° у. д. / 52.71111; 29.99389Каардынаты: 52°42′40″ пн. ш. 29°59′38″ у. д. / 52.71111° пн. ш. 29.99389° у. д. / 52.71111; 29.99389
Касакоўка на мапе Беларусі
Касакоўка
Касакоўка
Касакоўка

Касако́ўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 358 чал. (2004). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 108 км ад Гомелю.

На поўначы Шыхава-Гелінскі канал, на паўночным захадзе гідралягічны заказьнік «Мох».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ўладаньне князя Л. М. Галіцына. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 2 ветракі. У выніку пажару 1908 году згарэлі 37 двароў і 32 гумны. У 1909 годзе 1812 дзесяцін зямлі, млын, у Стрэшынскай воласьці. У гэтым жа годзе ў наёмнай хаце адкрытая школа.

У 1932 году арганізаваны калгас. 4 жыхары загінулі за савецка-фінляндзкай вайной 1939-1940 гадоў. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 7 двароў, забілі 16 жыхароў. 111 жыхароў загінулі на фронце. Вызваленая ад акупацыі 29 лістапада 1943. У 1966 годзе да вёскі далучаныя пасёлкі Калінаўск і Луганск. Цэнтар калгасу «Шлях Леніна». Разьмешчаны дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, швейная майстэрня, крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]