Касалянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Касалянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Малая Зімніца
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 34 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,8 м³/с
Плошча басэйну 352 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Касаля́нка, Касялянка, Пераго́нка — рака ў Прапойскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 352 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Малая Зімніца Прапошаскага раёну, вусьце за 1 км на ў ад вёскі Ліцьвінавічы Кармянскага раёну. Цячэ паўднёва-заходняй ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырыня яе 0,9—1,5 км. Абалона ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — 0,5 км вышэй за вусьце ракі Бычанка), далей слаба мэандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэдняй плыні 8—10 м, у нізкай 3—5 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 195

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 195