Кастрычнік (кінатэатар, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатар Менску, разьмешчаны на праспэкце Незалежнасьці, дом 73. Адкрыўся 30 студзеня 1975 году.

Апісаньне і гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак кінатэатру пабудаваны па індывідуальным праекце, выкананым у інстытуце «Белдзяржпраект» (арх. В. Малышаў).

Мае глядзельную залю з амфітэатрам на 1344 месцы. Абсталяваны стэрэагукавой сыстэмай DTS Surround System. Ёсьць сыстэма кандыцыянаваньня паветра.

Кінатэатар «Кастрычнік» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасьці.

У кінатэатры разьмешчаны вэстыбюль, 2 фае, кафэ, а таксама заля расейскага більярду. У вэстыбюлі экзатычныя расьліны і клетка з жывымі папугаямі.