Кастрычніцкі раён (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Кастрычніцкі раён
Mn okt.gif
Герб
Гімн: «Город начинается здесь»
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус унутрыгарадзкі раён
Уваходзіць у Менск
Улучае
Дата ўтварэньня 17 сакавіка 1938
Кіраўнік адміністрацыі Анатоль Жукоўскі
Насельніцтва (2009) 155061
Шчыльнасьць 8047 чал./км²
Плошча 19.27 км²
Кастрычніцкі раён у абрысах Менску
Кастрычніцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт

Кастрычніцкі раён — адміністрацыйны раён Менску. Месьціцца ў паўднёвай частцы гораду паміж чыгункамі Мінск—Брэст і Мінск—Гомель. У яго склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы», пасёлак Сокал а таксама тэрыторыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», геаграфічна разьмешчанага на поўдні Смалявіцкага раёну. Плошча раёну складае 1927 га. Насельніцтва раёну складае 155,061 чалавек (перапіс 2009).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1921 гаоду Цэнтральнае бюро КП(б)Б выпусьціла пастанову падзяліць горад на тры раёны па партыйнай працы: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі й Цэнтральны.

У 1938 годзе былі створаныя адміністрацыйныя раёны Менску: Сталінскі, Варашылаўскі й Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага).

У склад уваходзіць прамысловы вузел «Калядзічы». Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сьнежня 2000 г. № 675 у мэтах забесьпячэньня інтарэсаў насельніцтва г.п. Сокал і стварэньні ўмоваў для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця прадпрыемстваў грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь у гарадзкую рысу г. Менску былі ўключаныя г.п. Сокал і зямельны ўчастак плошчай 925 гектараў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Паказаныя тэрыторыі ўвайшлі ў падначаленьне Кастрычніцкага раёну г. Менску.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спэцыялізацыя раёну — транспарт. Тут месьцяцца прадпрыемствы Менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, Менскі чыгуначны вакзал, Дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту й камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, яго падразьдзяленьні й прадпрыемствы (у тым ліку і аэрапорт «Мінск-1»), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6. Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб’яднаньне «Інтэграл», завод «Крыён», Менскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Менская фабрыка каляровага друку.