Кастусь Жмінько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Жмінько
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 лютага 1941(1941-02-17)
Памёр 13 красавіка 2015(2015-04-13) (74 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, мастак
Мова беларуская
Узнагароды

Касту́сь (Канстанці́н Хве́даравіч) Жмінько́ (17 лютага 1941, вёска Пугачова, цяпер у Берасьці — 13 красавіка 2015, Берасьце[1]) — беларускі паэт, мастак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 17 лютага 1941 году ў в. Пугачова Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці (цяпер у межах Берасьця) у рабоча-сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 4 м Берасьця. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасьля службы працаваў мастаком кінатэатраў гораду, мытнікам.

Навучаўся на факультэце мовы і літаратуры Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна, які скончыў у 1967 годзе. Накіраваны на службу ў праваахоўныя органы. У лістападзе 1994 году выйшаў на пэнсію ў званьні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласное ўправы ўнутраных справаў.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 году.

Памёр 13 красавіка 2015 году ў Берасьці[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паасобныя творы друкаваліся ў пэрыёдыцы з 1970-х, а таксама ў калектыўных зборніках «Берасцейскія карані» (1993), «Дзядзінец» (1999, зборнік паэзіі Берасьцейшчыны), «Верш на Свабоду» (2002), «3 прыродаю зліўшыся душою» (2002), «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Аўтар кніг паэзіі «Між вамі…» (1999), «Кастусь казаў» (2008), «Наканаваны неспакой» (2008).

Маляваў таксама пэйзажы.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам мэдалёў, імя занесена ў «Кнігу гонару» МУС БССР[2].

Ляўрэат літаратурнай Мядовай прэміі (2008) за зборнікі паэзіі «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]