Кастылія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастылія
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус гістарычная вобласьць[d]
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 700 ± 1 м
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Касты́лія (па-гішпанску: Castilla) — гістарычны рэгіён у Гішпаніі, складаецца зь дзьвюх абласьцёў: Старой Кастыліі ў паўночна-заходняй Гішпаніі, і Новай Кастыліі ў цэнтры краіны.

Раней усходняя вобласьць каралеўства Леон, Кастылія ў XI стагодзьдзі становіцца незалежнай дзяржавай са сталіцай у Бургасе, а пазьней у Вальядалідзе, і вядучай сілай у 400-гадовай Рэканкісьце паўночных хрысьціянскіх дзяржаваў цэнтральнай і паўднёвай Гішпаніі супраць мусульманскага праўленьня, дамінаваў на паўвостраве з VIII стагодзьдзя.

Захоп Таледа ў 1085 годзе дадаў Новую Кастылію да тэрыторыяў кароны, і бітва ў Лас-Навас-дэ-Таоса (1212) адзначыла страту мусульманамі большай частцы Поўдня. Леон аб’яднаўся з Кастыліяй у 1230 годзе. Наступныя дзесяцігодзьдзі прынесьлі заваёву Кордавы (1236), Мурсіі (1243) і Сэвільлі (1248).

Дынастычнае аб’яднаньне каралеўстваў Кастыліі і Арагону ў 1469 г., калі Фэрдынанд II ажаніўся з Ізабэлай I Кастыльскай, прывяло да фармальнага стварэньня Гішпаніі як адзінай дзяржавы ў 1516 годзе. Тэрыторыя, якая традыцыйна лічылася Кастыльскай, цяпер адміністрацыйна падзелена на Гішпанскія аўтаномныя супольнасьці Кастылія і Леон , Кастылія-Ля-Манча, Рыёха і Мадрыд.

Мова Кастыліі стала асноўнай мовай Гішпаніі — вядомая многім яе носьбітам як кастэльяна (гішп. el castellano), у беларускай і іншых мовах гэта проста — гішпанская мова.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]