Касьмічная прастора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Касьмічная прастора (космас) — адносна пустыя вучасткі Сусьвету, якія ляжаць па-за межамі атмасфэр нябесных целаў. Космас не зьяўляецца поўнасьцю пустой прасторай — у ім існуе вельмі нізкая шчыльнасьць некаторых часьцінак (пераважна вадароду), а таксама электрамагнітнае выпраменьваньне. Слова «космас» мае некалькі розных значэньняў. Часам пад словам «космас» разумеюць усю прастору па-за межамі Зямлі, у тым ліку нябесныя целы.

Межы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выразнай мяжы не існуе, таму што атмасфэра разрэджваецца паступова па меры выдаленьня ад зямной паверхні, і да сёньняшняга часу няма адзінага меркаваньня, што лічыць фактарам пачатку космасу. Калі б тэмпэратура была сталай, то ціск зьмяняўся бы па экспанэнтным законе ад 100 кПа на ўзроўні мора да нуля. Міжнародная авіяцыйная фэдэрацыя ў якасьці працоўнай мяжы між атмасфэрай і космасам усталявала вышыню ў 100 км (лінія Кармана), таму што на гэтай вышыні для стварэньня пад’ёмнай аэрадынамічнай сілы неабходна, каб лятальны апарат рухаўся зь першай касьмічнай хуткасьцю, з-за чаго губляецца сэнс авіяпалёту.

Астраномы з ЗША й Канады вымералі мяжу ўплыву атмасфэрных ветраў і пачатку ўзьдзеяньня касьмічных часьцінак. Яна апынулася на вышыні 118 кілямэтраў, але NASA выкарыстоўвае лік 112 км. На гэтай вышыні шатлы пераключаліся са звычайнага манэўраваньня з выкарыстаньнем толькі ракетных рухавікоў на аэрадынамічныя з «апорай» на атмасфэру[1].

Згодна зь іншага пункту гледжаньня, космас пачынаецца прыблізна на вышыні 21 мільёну кілямэтраў — там, дзе практычна зьнікае гравітацыйнае ўзьдзеяньне Зямлі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьмічная прасторасховішча мультымэдыйных матэрыялаў