Касьмічны аб’ект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Касьмі́чны аб’ект — нябеснае цела або касьмічны апарат, зьмешчаныя за межамі зямной атмасфэры ў касьмічнай прасторы.

Да натуральных касьмічных аб’ектаў адносяцца зоркі, плянэты і іх натуральныя спадарожнікі, астэроіды, камэты й г. д. Штучныя касьмічныя аб’екты — касьмічныя апараты, апошнія ступені ракет-носьбітаў і іх часткі.

Канвэнцыя ААН 1971 году «Аб міжнароднай адказнасьці за шкоду, прычыненую касьмічнымі аб’ектамі» і 1974 «Аб рэгістрацыі аб’ектаў, якія запускаюцца ў касьмічную прастору» тлумачаць паняцьце касьмічнага аб’екта, як любога штучнага аб’екта (уключаючы яго складовыя часткі й сродкі дастаўкі), што запускаецца ў касьмічную прастору. Такім чынам, міжнароднае касьмічнае права выкарыстоўвае тэрмін касьмічны аб’ект толькі па стаўленьні да аб’ектаў штучнага паходжаньня. Для пазначэньня натуральных касьмічных аб’ектаў у міжнародным касьмічным праве выкарыстоўваецца найменьне — «нябесныя целы».

Па аналёгіі зь НЛА ў практыку ўвайшло таксама выкарыстаньне выразу неапазнаны касьмічны аб’ект.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьмічны аб’ект // Касманаўтыка: энцыкляпэдыя; Галоўны рэдактар У. П. Глушко. — Масква: «Савецкая энцыкляпэдыя», 1985 — C. 189

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]