Касьцюковічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцюковічы
лац. Kaściukovičy
Новая царква
Новая царква
Герб Касьцюковічаў Сьцяг Касьцюковічаў
Першыя згадкі: 28 жніўня 1508
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Касьцюковіцкі
Насельніцтва: 15 977 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2245
Паштовыя індэксы: 213653, 213654, 213655, 213656
СААТА: 7235501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′20″ пн. ш. 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д. / 53.33889; 32.04611Каардынаты: 53°20′20″ пн. ш. 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д. / 53.33889; 32.04611
Касьцюковічы на мапе Беларусі ±
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kostukovichi.gov.by/

Касьцюко́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы. Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 977 чалавек[1]. Знаходзяцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі Крычаў — Унеча (Расея), вузел аўтамабільных дарог на Клімавічы, Краснапольле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж.

Касьцюковічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Касьцюкова ў Лучыцкай воласьці датуецца 28 жніўня 1508 году[2]. Паселішча ўваходзіла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.

У 1730-я гады ў Касьцюковічах было 35 дымоў[2]. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласьніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзейнічалі 2 царквы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касьцюковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касьцюковічах было 89 дымоў, дзейнічаў касьцёл пры кляштары францішканаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовая вучэльня. У гэты час Касьцюковічы набылі вядомасьць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.

У 1861 годзе ў Касьцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 году — пенькатрапальня, з 1875 году — сукнавальня, з 1880 году — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадох — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзейнічалі царква (мураваная) і сынагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходзкая школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 сьнежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходзкая школа, лякарня і аптэка; дзейнічалі 2 цэрквы і сынагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузьняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазын. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Касьцюковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. У 1926 годзе ў Касьцюковічах пачала працаваць гантарэзьня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Касьцюковічаў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 413 чал.; 1800 год — 412 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1845 чал.; 1858 год — 1036 чал.; 1861 год — 1661 чал.; да 1880 год — 1869 чал., зь іх 663 праваслаўных, 10 каталікоў, 1196 юдэяў[3]; 1880 год — 2148 чал.; 1897 год — 3240 чал.[4];
  • XX стагодзьдзе: 1933 год — 3,1 тыс. чал.; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 7495 чал.[5]; 1991 год — 14,7 тыс.; 1997 год — 17 тыс. чал.; 1998 год — 17,4 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15,3 тыс. чал.; 2007 год — 15,6 тыс. чал.[7]; 2009 год — 15 993[8] чал. (перапіс); 2015 год — 15 887 чал.[9]; 2016 год — 15 850 чал.[10]; 2017 год — 15 855 чал.[11]; 2018 год — 15 977 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Касьцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартовая школы, школа мастацтваў, цэнтар дзіцячай творчасьці, станцыя юных натуралістаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць раённы цэнтар культуры. У 1973 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Голас Касьцюкоўшчыны».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У паваенных Касьцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы зьявіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным месьце сфармаваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Прусінская вуліца
Ленінская вуліца Муравільская вуліца
Юнацкая вуліца Крычаўская вуліца[12]
? Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Касьцюковічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Палонская.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў адной з 2 мескіх гасьцініцаў[13].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл[14] пры кляштары францішканаў
  • Царква (XIX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Мяцельскі А. Касцюковічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 71.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 134.
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 641.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 645.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 163.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 640.
  8. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Тапаніміка. Картаграфія. Карты раёна(недаступная спасылка) // Магілёўская абласная бібліятэка
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  14. ^ Ганчар А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]