Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Слонім)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Краіна Беларусь
Места Слонім
Каардынаты 53°05′40.46″ пн. ш. 25°19′05.34″ у. д. / 53.0945722° пн. ш. 25.31815° у. д. / 53.0945722; 25.31815Каардынаты: 53°05′40.46″ пн. ш. 25°19′05.34″ у. д. / 53.0945722° пн. ш. 25.31815° у. д. / 53.0945722; 25.31815
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d], архітэктура ракако[d] і клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца на гістарычнай Рынкавай вуліцы[a], на левым беразе ракі Шчары. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Слонімскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з уязной брамай-званіцай. Па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі кляштарную браму. У наш час касьцёл дзейнічае, у будынку кляштару месьціцца мэдычная ўстанова.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVII ст. з фундацыі Кацярыны і Аляксандра Юдзіцкіх у Слоніме ўтварыўся кляштар бэрнардынак: у Казімер Леў Сапега набыщ драўляную сядзібу (называлася Валовіцкай), у якой пасяліліся запрошаныя зь Вільні сёстры-бэрнардынкі. У 1645 годзе збудавалі драўляны касьцёл, які згарэў у 1670 годзе.

Новы мураваны касьцёл асьвяцілі ў 1690 годзе. У 1720 годзе паводле праекту архітэктара Ігнація Авадовіча да касьцёла дабудавалі мураваны кляштарны корпус. У 1790 годзе касьцёл і кляштар пацярпелі ад пажару (адбудаваныя ў 1793 годзе[1]).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія злады ліквідавалі кляштар.

У 1905 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай II дазволіў дзейнасьць бэрнардынак, якія капітальна адрамантавалі кляштарны корпус і праводзілі ў ім службу да 1907 году. 3 1914 году ў кляштарным корпусе месьцяцца мэдычныя ўстановы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Другую сусьветную вайну згарэў галоўны купал. Пазьней савецкія ўлады зруйнавалі кляштарную браму, помнік архітэктуры віленскага барока.

У 2000-я гады кляштарную браму адбудавалі ў зьмененым выглядзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рамонт кляштару, 1910 г.

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка, у кампазыцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сечыве вежа-званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб’ём. Верхні ярус вежы з больш насычанай дэкаратыўнай апрацоўкай (здвоеныя лапаткі, аркавыя нішы) завяршаўся купалам-баняй (цяпер 4-схільным пакатым дахам). Аконныя праёмы дэкаруюцца франтонамі з галоўкамі крылатых херувімаў, расьлінным арнамэнтам. Фасады падзяляюцца роўнічнымі пілястрамі, апярэзваюцца прафіляванымі карнізам і фрызам. Да сьценаў алтарнай часткі далучаюцца рознавялікія прастакутныя ў пляне закрысьціі. Уздоўж паўночнага фасаду цягнецца нізкая прыбудова — капліца Крыжовага шляху. Роўніца паўкруглай апсыды, арыентаванай на гістарычную Рынкавую вуліцу, дэкаруецца фігурнай стукавай рамай, у якой зьмяшчалася іканаграфічнае пано.

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які ўтварае прастакутны ўнутраны двор. Фасады рытмічна падзяляюцца пілястрамі, контрфорсамі, дэкаруюцца прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні кут корпуса вылучааецца рызалітам з магутнымі контрфорсамі. Плян будынка галерэйны. У кельлях і калідорах крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэньні.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 11

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 444.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000505