Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Солы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Краіна Беларусь
Вёска Солы
Каардынаты 54°30′58″ пн. ш. 26°10′48″ у. д. / 54.51611° пн. ш. 26.18° у. д. / 54.51611; 26.18Каардынаты: 54°30′58″ пн. ш. 26°10′48″ у. д. / 54.51611° пн. ш. 26.18° у. д. / 54.51611; 26.18
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекту Адам Дубановіч[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на мапе Беларусі
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на Вікісховішчы

Касьцёл Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Солах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каталіцкую парафію ў Солах заснавалі ў 1589 годзе. Тады ж з фундацыі гетмана Крыштапа Мікалая Радзівіла «Перуну» збудавалі першы драўляны касьцёл. Будынак касьцёла зьнішчылі за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, па якой яго аднавілі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Солы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У вайну 1812 году будынак касьцёла згарэў. Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1849 годзе.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе касьцёл зноў згарэў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1926—1934 гадох на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл паводле праекту 1925 году архітэктара Адама Дубановіча. У канцы 1930-х гадоў мастак Пётра Сергіевіч аздобіў касьцёл фрэскавымі размалёўкамі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры мадэрну. Мае асымэтрычную шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. У яе аснове аб’ём нэфу, накрыты 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Да нэфу далучаецца трансэпт і паўцыркульная апсыда з канічным пакрыцьцём. Вэртыкальнай дамінантай выступае бакавая 2-ярусная вежа-званіца зь фігурным завяршэньнем. У цэнтры даху ўзвышаецца 2-ярусная 8-гранная сыгнатурка. Невысокія прыбудовы закрысьціяў завяршаюцца крывалінейнымі парапэтамі. Своеасаблівасьць будынку надаюць галерэі-аркады. Уваходны тамбур паўкруглы ў пляне. Фасады дэкаруюцца фігурнымі шчытамі з валютамі, прыступкавымі контрфорсамі бутавай муроўкі.

У кампазыцыі інтэр’еру пануе прастора нэфа, у якую раскрываецца шырокі трансэпт і больш вузкая алтарная частка. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам, нэф — цыліндрычным скляпеньнем. Сьцены аздабляюцца фрэскавымі размалёўкамі мастака Пётры Сергіевіча. Асабліва вылучаюцца «Спасланьне Сьвятога Духа на Апосталаў» у купале, «Маці Божая зь Сьвятымі Станіславам і Казімерам» у галоўным алтары і «Анёльскі сьпеў» над хорамі. У інтэр’еры пяць аьтароў: галоўны — Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса, правы — Маці Божай Вастрабрамскай, яшчэ два алтары знаходзяцца ў капліцах, зробленых у крылах трансэпта — Сьвятога Юзэфа ў левай і Сьвятога Антонія ў правай. Над нартэксам месьцяцца хоры на дзьвюх калёнах[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 343.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]