Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (Ідолта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Краіна Беларусь
Вёска Ідолта
Каардынаты 55°43′17″ пн. ш. 27°33′51″ у. д. / 55.72139° пн. ш. 27.56417° у. д. / 55.72139; 27.56417Каардынаты: 55°43′17″ пн. ш. 27°33′51″ у. д. / 55.72139° пн. ш. 27.56417° у. д. / 55.72139; 27.56417
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата заснаваньня 1939
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай на мапе Беларусі
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай на Вікісховішчы

Касьцё́л Ма́ці Бо́жай Шкапле́рнай — помнік архітэктуры 1-й паловы XX ст. у Ідолце. Дзейнічае. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

У некаторых крыніцах памылкова значыцца пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаваўся ў 1-й палове XX стагодзьдзя (асьвечаны ў 1939 годзе) з цэглы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай і 2 закрысьціямі. Да галоўнага фасада асымэтрычна далучаецца квадратная ў пляне вежа з аркавай галерэяй. Фасады падзяляюцца на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстоўваецца шліфаваны камень-валун, верхняга — белая цэгла. Спалучэньне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасьць.

Унутраная прастора падзяляецца на 3 нэфы 2 аркадамі, прасьветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам. Абраз «Сьвяты Ісыдор»; на бакавых сьценах 14 стацыяў на тэму Крыжовага шляху Хрыста датуюцца 1-й паловай XIX ст.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000557