Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішчална)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Ішчална
Каардынаты 53°39′53.89″ пн. ш. 24°52′38.39″ у. д. / 53.6649694° пн. ш. 24.8773306° у. д. / 53.6649694; 24.8773306Каардынаты: 53°39′53.89″ пн. ш. 24°52′38.39″ у. д. / 53.6649694° пн. ш. 24.8773306° у. д. / 53.6649694; 24.8773306
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Дата заснаваньня XVI ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ішчалне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, на левым беразе ракі Ішчалнянкі. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

З паўднёвага боку касьцёла знаходзіцца старажытны сонечны гадзіньнік — узор дакладнай мэханікі, вырабленай у Вільні ў XVIII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1515 годзе падкаморы надворны Андрэй Давойна заснаваў у Ішчалне першы драўляны касьцёл. У 1713 годзе згарэла касьцельная плябанія.

У 1755—1761 гадох на сродкі харунжага гарадзенскага Юзэфа Вала замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл[1]. У канцы XVIII ст. пры касьцёле дзейнічалі школа і шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ішчална апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У XIX ст. побач з касьцёлам збудавалі званіцу.

У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) пробашч касьцёла а. Адам Фалькоўскі зачытаў з касьцельнай катэдры Маніфэст Народнага ўраду, 25 чэрвеня 1863 году расейскія ўлады расстралялі яго ў Лідзе. Беспасярэдні ўдзел у паўстаньні браў парафіянін Ян Сямашка, высланы расейскімі ўладамі ў Сыбір.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой Сусьветнай вайне касьцёл пэўны час дзейнічаў без сьвятара. З 1991 году касьцёл зноў дзейнічае.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Над вузкай цэнтральнай роўніцай галоўнага фасада ўзвышаюцца квадратныя ў пляне вежы, якія рэльефна выступаюць з асноўнага аб’ёму і маюць нізкае шаломападобнае завяршэньне. Фасадныя і бакавыя роўніцы вежаў апярэзваюцца карнізамі, падзяляюцца роўнымі прастакутнымі філёнгамі і праразаюцца прастакутнымі, лучковымі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя фасады будынка завяршаюцца карнізам і падзяляюцца ў верхняй частцы двума радамі лучковых вокнаў.

Унутраная прастора перакрываецца драўляным лучковым скляпеньнем. Сьцены дэкаруюцца тонкімі злучанымі лапаткамі і завяршаюцца шырокім карнізам. Над бабінцам паміж аб’ёмамі вежаў месьцяцца ступеньчатыя ў пляне хоры. Інтэр’ер аздабляюць тры алтары і амбон. Галоўны алтар 2-ярусны: першы ярус, пастаўлены на высокім цокалі, падзяляецца калёнамі карынтскага ордэра на тры часткі і аддзяляецца ад другога яруса хвалепадобным антаблемэнтам зь ляпным дэкорам. У цэнтры другога ярусу — картуш з люнэтам, з бакоў якога месьцяцца маляўнічыя панэлі і дэкаратыўныя вазы. Два бакавыя алтары формай і дэкорам напамінаюць галоўны, але крыху меншыя за яго, завяршаюцца скульптурнымі кампазыцыямі. Амбон хвалепадобнай формы, дэкаруецца ляпнымі ракайлямі, скульптурнай кампазыцыяй на біблейскія тэмы[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Круцікаў У., Лаўрэш Л. Гісторыя парафіі ў Ішчалне // Наша слова. № 22 (708), 15 чэрвеня 2005 г.
  2. ^ Багласаў С., Лапцэвіч Л. Ішчалнаўскі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 231.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Круцікаў У., Лаўрэш Л. Гісторыя парафіі ў Ішчалне [1] // Наша слова. № 22 (708), 15 чэрвеня 2005 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000631