Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Безьдзеж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Безьдзеж
Каардынаты 52°18′58″ пн. ш. 25°18′17″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 25.30472° у. д. / 52.31611; 25.30472Каардынаты: 52°18′58″ пн. ш. 25°18′17″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 25.30472° у. д. / 52.31611; 25.30472
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1]
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XIX ст. у Безьдзежы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утвараў адзіны ансамбль зь вежай-званіцай, зруйнаванай савецкімі ўладамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, 1929

Першы драўляны касьцёл у Безьдзежы збудавалі ў XVI ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Безьдзеж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1818 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл[2].

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Існуюць зьвесткі[3], што 27 чэрвеня 1914 году намаганьнямі Рамана Скірмунта ў Безьдзежы пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла. Гэты касьцёл скончылі ў 1915 годзе з фундацыі зямяніна Караля Орды, які яшчэ ў 1907 годзе ахвяраваў 2 дзесяціны зямлі і будаўнічы матэрыял, і на сродкі сялянаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Траецкі касьцёл і званіца, 1929 г.

У міжваеннай Польскай Рэспубліцы будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1990-х гадоў касьцёл належаць да Пінскага дэканату Пінскай дыяцэзіі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Твор архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб'ём, накрыты 2-схільным вальмавым дахам. Цэнтральнай восьсю галоўнага фасада разьмяшчаецца ўваходны партал з сандрыкам, над ім люнэт, франтон з круглым акном у тымпане і невялікая цыліндрычная сыгнатурка з крыжам у завяршэньні. Бакавыя фасады падзяляюцца прастакутнымі аркавымі праёмамі. На ляканічных фасадах вылучаецца антаблемэнт, дзеля простай дэкарацыі выкарыстоўваюцца карнізныя цягі з зубчыкамі, лапаткі на вуглах і ў прасьценках. Уваход мае выгляд партала з паўкруглай люкарнай.

Унутраная прастора перакрываецца бэлечнай стольлю. Над уваходам разьмяшчаюцца крывалінейнага абрысу хоры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000185