Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бажніца
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Сьв. Роха
Касьцёл Сьв. Роха
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. / 53.91111; 27.58
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль рэтраспэктыўна-гатычны
Аўтар праекту акадэмік М. Сівіцкі
Будаўнік кс. Ф. Гарбачэўскі
Заснавальнік біскуп Адам Вайткевіч
Будаўніцтва 18611864 гады
Асноўныя даты:
1864кансэкрацыя касьцёла
1976рэстаўрацыя і рэнавацыя касьцёла
1991аднаўленьне парафіі
2006вяртаньне касьцёла вернікам
Будынкі:
1896 • Мураваная брама (страчаная) • 1901 • Капліца Сьв. Роха (страчаная)
Стан дзейны
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ±
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы
Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000193

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (таксама вядомы як Касьцёл Сьвятога Роха) — рымска-каталіцкі храм на Залатой Горцы ў Менску. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIV ст.: Вялікі князь Ягайла заснаваў парафію Найсьвяцейшай Тройцы; пабудаваны драўляны касьцёл.[1]
  • 1796: Пабудова драўлянае капліцы Ўсіх Сьвятых на Залатагорскіх могілках.
  • 19 ліпеня 1832: ксёндз Матэвуш Ліпіц пераносіць набажэнствы ў капліцу на Залатой горцы
  • 1842: капліца стае парафіяльным касьцёлам.
  • 6 ліпеня 1861: біскуп Адам Вайткевіч атрымлівае дазвол на пабудову новага мураванага касьцёла
  • 1 лістапада 1864: касьцёл кансэкраваны пад падвойным тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны і Сьвятога Роха
  • кастрычнік 1871: пры касьцёле пачала працаваць школа арганістаў
  • 1893: вакол цьвінтару каля касьцёла будуецца драўляная агароджа з мураванай брамаю
  • 1910: архітэктар Юзэф Дзяконскі распрацоўвае праект новага будынку касьцёлу, які, аднак, быў адхілены
  • 3 траўня 1922: канфіскацыя ў касьцёла срэбра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 долей, з капліцы побач з касьцёлам — срэбра 13 фунтаў 60 залатнікоў
  • 1930: касьцёл зачыняецца, сканфіскаваны алтары, арганы, касьцельныя каштоўнасьці й славутая фігура Сьв. Роха
  • 1942: часовае аднаўленьне набажэнстваў
  • 1983: рэстаўрацыя касьцёла, абвяшчэньне яго помнікам архітэктуры, у ім месьціцца канцэртавая заля Беларускае дзяржаўнае філярмоніі
  • 1984: усталяваньне электрычнага аргану
  • 1991: аднаўленьне парафіі Найсьвяцейшай Тройцы і набажэнстваў
  • 16 жніўня 1998: мэталічная фігура сьв. Роха працы скульптара Валер’яна Янушкевіча, разьмешчаная ў правым алтары
  • 5 ліпеня 2006: канчатковая перадача касьцёла парафіі Найсьвяцейшай Тройцы

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы, аднавежавы, прамавугольны ў пляне, зь пяціграннай апсідай. Мае сімэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух’яруснай прамавугольнай у пляне вежай пад чатырохсхільным шатром. Абапал франтону — дэкаратыўныя вежачкі. Фасады будынку расчлянёныя стылізаванымі трохступеньчатымі контрфорсамі, члянёны стральчатымі нішамі з аконнымі праёмамі. Па пэрымэтры сьцены завершаныя разьвітым карнізам. Уваход вырашаны ў выглядзе высокага сьпічастага парталу. Інтэр’ер пабудовы мае сымэтрычную кампазыцыю. Цэнтральны неф і апсіда перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У нартэксе — крыжовае скляпеньне. Унутраная паверхня сьценаў дэкарыраваная пілястрамі, завершанымі карнізамі. Вокны дэкарыраваны арнамэнтальным вітражом.

Парафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У касьцёле дзейнічае парафія Найсьвяцейшай Тройцы.

Таксама для парафій сьв. Пятра і Паўла і сьв. Андрэя праводзяцца дадатковыя набажэнствы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў