Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Росіца
Каардынаты 55°55′11″ пн. ш. 27°45′33″ у. д. / 55.91972° пн. ш. 27.75917° у. д. / 55.91972; 27.75917Каардынаты: 55°55′11″ пн. ш. 27°45′33″ у. д. / 55.91972° пн. ш. 27.75917° у. д. / 55.91972; 27.75917
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка і нэараманскі стыль
Дата заснаваньня 1911
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Росіцы. Знаходзіцца пры ўезьдзе ў колішняе мястэчка з боку Дрысы, на беразе ракі Росіцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары касьцёл, 1900-я гг.
Паштоўка з выявай новага касьцёла, 1909 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя зьвесткі пра касьцёл у Росіцы датуюцца другой паловай XVI ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1778 годзе з фундацыі Мікалая Тадэвуша Лапацінскага ў Росіцы, якая па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, збудавалі невялікі драўляны касьцёл, асьвечаны ў 1792 годзе.

Новы касьцёл з чырвонай цэглы пачалі будаваць у 1906 годзе, урачыстая кансэкрацыя сьвятыні адбылася 20 студзеня 1911 году.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па 1917 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну ён зноў пачаў дзейнічаць, пазьней будынак выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі ў гаспадарчых мэтах. У 1988 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з шырокім трансэптам і 5-граннай апсыдай з закрысьціямі. Фасад мае 3-часткавую кампазыцыю: паміж высунутымі наперад бакавымі вежамі 2-гранны шчыпец. Такім жа шчыпцом завяршаецца прастакутны партал аркавага ўваходнага праёма, над якім — акно-трыфорыюм. Над бакавымі аркавымі ўходамі — вокны-біфорыюмы. Яруснасьць і шматплянавасьць франтальнаму фасаду надаюць бакавыя нізкія 5-гранныя эркеры. Будынак мае багатую плястыку: шырокія лапаткі, аркатурныя фрызы, архівольты аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]