Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Шарашоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Шарашоў
Каардынаты 52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.21528° у. д. / 52.56306; 24.21528Каардынаты: 52°33′47″ пн. ш. 24°12′55″ у. д. / 52.56306° пн. ш. 24.21528° у. д. / 52.56306; 24.21528
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1848
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы — помнік архітэктуры XIX ст. у Шарашове. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, пры гістарычнай Закасьцельнай вуліцы[a]. Дзейнічае[1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капліца каля касьцёла, 1930-я рр.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Шарашове збудавалі ў 1539 року з фундацыі Боны Сфорцы. У сярэдзіне XVII ст. будынак згарэў у пажары, неўзабаве яго адбудавалі з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Шарашоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Будынак згарэў у адным з пажараў у мястэчку.

У 1841—1848 роках на сродкі вернікаў і ахвяраваньні мясцовых шляхцічаў вялося будаваньне мураванага касьцёла. Праз тое, што расейскія ўлады падтрымлівалі пабудову толькі храмаў Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), касьцёл у Шарашове стаў адзіным касьцёлам у Пружанскім павеце, збудаваным у тыя часы[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне ў 1848 року бальшавікі адабралі касьцёл пад склад, а касьцельныя каштоўнасьці разрабавалі[3].

28 ліпеня 1988 року будынак касьцёла вярнулі каталікам, у ім аднавіліся набажэнствы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты вільчыкавы дахам з вальмай над апсыдай. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 1-ярусныя квадратныя ў пляне вежы, аб’яднанымі атыкам з трыкутным франтонам. У верхняй частцы вежаў знаходзяцца аркавыя праёмы. Фасад аздабляецца дзьвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў, пастаўленых у бакавых аркавых нішах. Такія ж скульптуры разьмяшчаюцца і ў прастакутных нішах на бакавых гранях ніжняга яруса вежаў. Над прастакутным уваходным праёмам праразаецца паўцыркульнае акно, якое асьвятляе хоры. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца аркавымі броўкамі з замкавым каменем, і пілястрамі ў прасьценках.

Унутраная прастора падзяляецца шасьцю калёнамі на тры нэфы і перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі. На дзьвюх калёнах высяцца хоры. Алтарная частка займае шырыню цэнтральнага нэфу і з бакоў абмяжоўваецца закрысьціямі з тэрасамі на іх перакрыцьцях. Алтар у выглядзе карынцкай калянады[2], у ім дзьве драўляныя скульптуры сьвятых і абраз «Укрыжаваньне» XІX ст. На бакавой сьцяне апсыды зьмяшчаецца амбон.

Сьвятары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Францішак Рамейка (1913 — 1921)
  • Уладзіслаў Марковіч (1924—1934)
  • Альберт Бакіноўскі (1935—1948?)[4]
  • Яцэк Дубіцкі (цяперашні час)

На касьцельных могілках у 1848 року спачыў ўніяцкі сьвятар доктар багаслоўя Міхал Баброўскі, якога ў 1833 року расейскія ўлады выслалі ў Шарашоў, дзе ён адпраўляў набажэнствы на беларускай мове[5].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Перамогі, 5.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шарашова — парафія Найсьвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 27 лістапада 2012 г.
  2. ^ а б Пракаповіч Н.С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Всё о Ружанах Праверана 27 лістапада 2012 г.
  3. ^ Юры Жыгамонт (22 ліпеня 2011) Деревня Шерешево (Беловежская пуща): После восстания Кастуся Калиновского здесь вешали арестованных повстанцев (рас.) Новыя падарожжы дылетанта Праверана 27 лістапада 2012 г.
  4. ^ Леанід Маракоў Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі Даведнікі пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі» Праверана 27 лістапада 2012 г.
  5. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 371.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000657