Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′30.94″ пн. ш. 30°19′57.5″ у. д. / 53.8919278° пн. ш. 30.332639° у. д. / 53.8919278; 30.332639Каардынаты: 53°53′30.94″ пн. ш. 30°19′57.5″ у. д. / 53.8919278° пн. ш. 30.332639° у. д. / 53.8919278; 30.332639
Канфэсія Каталіцкая царква
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіўся на Школішчы, на гістарычнай Пакроўскай вуліцы, каля царквы Покрыва Багародзіцы. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Магілёўскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У 1872 годзе ўлады Расейскай імпэрыі часткова зруйнавалі будынак касьцёла, а ў 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі архітэктуры комплекс (захаваліся падмуркі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар бэрнардынаў у Магілёве фундавалі ў 1687 годзе рэчыцкі лоўчы Тэадор Жавуцкі і падчашы Міхал Пятуцкі. Апошні ахвяраваў пляц з драўляным сьвірнам, які неўзабаве перабудавалі пад капліцу. У 1702 годзе на месцы капліцы збудавалі драўляны касьцёл, да якога ў 1705 годзе прыбудавалі драўляны жылы корпус.

У 1720 годзе вялося будаваньне мураванага касьцёла. У 1760 годзе праводзілася рэканструцыя (разбудова) касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1813 годзе ў час рамонту на хорах усталявалі новы арган.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар[1]. У 1865 годзе на загад расейскага генэрал-губэрнатара касьцёл гвалтоўна зачынілі і прыстасавалі пад архіў судовых прысутных месцаў. З 1897 году ў касьцёле разьмясьціўся царкоўна-археалягічны музэй, у кляштарным корпусе — духоўная сэмінарыя Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэшткі касьцёла

За савецкім часам у касьцёле і кляштары разьмяшчаліся дзяржаўныя ўстановы. За часамі Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1941 году помнік атрымаў пашкоджаньні.

У другой палове 1950-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 2-вежавая 1-нэфавая базыліка. Нэф пераходзіў у крыху вузейшы за яго выцягнуты прэзьбітэрыюм, завершаны 3-граннай алтарнай апсыдай. У 1760 годзе з поўначы да касьцёла прыбудавалі прастакутны ў пляне аб’ём зь дзьвюма 2-яруснымі вежамі (ва ўсходняй вежы былі сходы), якія завяршаліся паўсфэрычнымі купаламі. Нэф і прэзьбітэрыюм стаялі пад адзіным дахам, тарэц якога з боку галоўнага фасаду закрываў фігурны франтон. Рытм бакавых фасадаў ствараўся прастакутнымі вокнамі і лучковымі завяршэньнямі, лапаткамі.

Інтэр’ер касьцёла аздаблялі 7 алтароў, зь якіх галоўны, у гонар Сьвятога Антонія меў цудоўны абраз.

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад 2-схільным дахам. Меў калідорны плян. Далучаўся да касьцёла з усходу.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кукуня В. Магілёўскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 251.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]