Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў (Ракаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Былы касьцёл Сьвятога Духа
Былы касьцёл Сьвятога Духа
Краіна Беларусь
Вёска Ракаў
Каардынаты 53°58′01.46″ пн. ш. 27°03′31.25″ у. д. / 53.9670722° пн. ш. 27.0586806° у. д. / 53.9670722; 27.0586806Каардынаты: 53°58′01.46″ пн. ш. 27°03′31.25″ у. д. / 53.9670722° пн. ш. 27.0586806° у. д. / 53.9670722; 27.0586806
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ракаве, у якім дзейнічае царква Перамяненьня Гасподняга.

Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Комплекс Ракаўскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Перамяненьня Гасподняага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1465 годзе на месцы сучаснага храма Перамяненьня Гасподняга ў Ракаве згадвалася існаваньне праваслаўнай царквы[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1465 годзе на месцы сучаснага храма Перамяненьня Гасподняга ў Ракаве згадвалася існаваньне праваслаўнай царквы[1]. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў Ракаве кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл Сьвятога Духа і кляштарны корпус.

У 1730—1793 гадох на сродкі парафіянаў і ахвяраваньні князёў Сангушкаў і сяброў брацтва Сьвятой Ганны вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ракаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За польскім часам і саветамі царква працягвала дзейнічаць.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція, з паўднёвага — Мікольская капліца з 3-граннай алтарнай часткай. Галоўны фасад падзяляецца пілястрамі, лучковымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі ў роўных ліштвах і завяршаецца шырокім трыкутным франтонам. Сьцены аздабляюцца лучковымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках. У выніку маскоўскай перабудовы над касьцёлам надбудавалі купал на драўляным 8-гранным барабане з цыбулінай і зруйнавалі верхнія ярусы вежаў.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і папружнымі аркамі. Над цэнтральным уваходам месьцяцца хоры, якія абапіраюцца на 3-пралётную аркаду[2]. Інтэр’ер упрыгожваюць два бакавыя алтары.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Храм Праабражэньня Гасподняга, Ракаў // Партал «Праваслаўная архітэктура Беларусі», 2008 г. Праверана 22 лютага 2023 г.
  2. ^ Кулагін А. Ракаўская Праабражэнская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 413.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000099