Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў (Пінск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°07′11.60″ пн. ш. 26°06′55.07″ у. д. / 52.1198889° пн. ш. 26.1152972° у. д. / 52.1198889; 26.1152972Каардынаты: 52°07′11.60″ пн. ш. 26°06′55.07″ у. д. / 52.1198889° пн. ш. 26.1152972° у. д. / 52.1198889; 26.1152972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1960
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Альбрэхтаўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з мураванага касьцёла, драўляных кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў. У наш час у будынку касьцёла разьмяшчаецца канцэртавая заля.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малюнак А. Скірмунт, 1860 г.

У 1695 годзе маршалак вялікі Ян Караль Дольскі і яго жонка Ганна ахвяравалі пляц і 50 000 злотых на заснаваньне ў Пінску кляштару камуністаў. Неўзабаве на гэтыя сродкі збудавалі драўляныя касьцёл і кляштарны корпус.

У 1770 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла, завершанае ў асноўным да 1782 году. У 1784 годзе адбылося асьвячэньне касьцёла[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краявіды Піншчыны, 1886 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. З гэтага часу касьцёл дзейнічаў як прыпісны.

У 1860 годзе касьцёл адрамантавалі і пераасьвяцілі пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка без вылучанай апсыды. За галоўным алтаром нэфа разьмяшчаюцца закрысьціі. Таўшчыня муроў у асобных месцах перавышае 2 м. Бакавыя сьцены праразаюцца невялікімі аркавымі вокнамі і падзяляюцца лапаткамі. З боку галоўнага фасаду да касьцёла далучаецца 2-ярусная званіца з шатровым дахам і купалам. Яе ўпрыгожваюць пілястры і нішы.

Усярэдзіне заля перакрываецца высокімі крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе касьцёла разьмяшчаюцца галерэя (хоры) і сходы, умураваныя ў моцную сьцяну званіцы. Дэкаратыўная аздоба інтэр’еру не захавалася[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кірава, 37

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Якімовіч Ю. Пінскі касцёл Карла Барамеуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 392.
  2. ^ Якімовіч Ю. Пінскі касцёл Карла Барамея // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 435.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000534