Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў (Княжыцы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Вёска Княжыцы
Каардынаты 53°58′29″ пн. ш. 30°9′6″ у. д. / 53.97472° пн. ш. 30.15167° у. д. / 53.97472; 30.15167Каардынаты: 53°58′29″ пн. ш. 30°9′6″ у. д. / 53.97472° пн. ш. 30.15167° у. д. / 53.97472; 30.15167
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Заснавальнік Канстанцін Уладзіслаў Пац[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўны статус
Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Мікалая і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Княжыцах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Княжыцкага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. З савецкіх часоў касьцёл знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абмеры касьцёла, 1869 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1681 годзе тагачасны ўладальнік Княжыцаў харунжы надворны Канстантын Уладзіслаў Пац заснаваў у мястэчку драўляны кляштар дамініканаў і перадаў манахам 18 тысячаў злотых[1].

Дзякуючы шчодрым ахвяраваньням наступнікаў (Крыштап Пац, выдаткаваў 15 тыс. злотых у 1724 годзе, Антоні Пац — 2 тыс. у 1750 годзе[2], Андрэй і Соф’я Крукоўскія — таксама 2 тысячы) па 1750 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Княжыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзейнічаць. У 1780 годзе магілёўскі арцыбіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў новазбудаваны касьцёл у гонар Сьвятога Антонія Падуанскага[3]. У 1791 годзе скончылася будаваньне кляштарнага корпуса[4].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. З пачаткам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе яны зачынілі касьцёла, а ў 1865 годзе — гвалтоўна перарабілі яго пад царкву Аляксандра Неўскага Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Над касьцёлам надбудавалі купал-цыбуліну, тры такія ж купалы паставілі над галоўным фасадам. У гэты ж час зруйнавалі будынак кляштару.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. За часамі Другой сусьветнай вайны царква зноў пачала дзейнічаць. У 1965 годзе яе зноў зачынілі.

У 1990-я гады касьцёл улучылі ў Сьпіс гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі пад шыфрам 512Г000493, другая катэгорыя. З савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане. Дах паўразбураны. Можна вольна пранікнуць усярэдзіну касьцёла, а таксама ў лёхі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока. Аб'ёмна-прасторавая кампазыцыя касьцёла складаецца з прастакутнага ў пляне асноўнага аб'ёма зь невялікім трансэптам у цэнтры і квадратнай апсыды, накрытых 2-схільнымі дахамі. Нізкія рознавялікія прыбудовы каля алтарнай часткі не парушаюць агульнай будовы. Галоўны фасад падзяляецца магутнымі карнізамі, пілястрамі і лучковымі нішамі. 3-часткавая з выцягнутымі прапорцыямі кампазыцыя галоўнага фасаду завяршаецца чацьверыкавымі вежамі з купаламі-банямі. Уваходны партал вылучаецца нізкім рызалітам з трыкутным завяршэньнем і насычанай архітэктурнай плястыкай. Бакавыя фасады аздабляюцца магутнай аркатурай на вышыню будынка і здвоенымі пілястрамі ў прасьценках паміж лучковымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Інтэр'ер упрыгожвае алтар у выглядзе калянадаў з стылізаванымі карынфскімі капітэлямі і выгнутымі антаблемэнтамі. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры[5].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Цэнтральная, 49А

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Як у Магілёве плануюць ратаваць помнікі архітэктуры
  2. ^ Рэлігійнае жыцьцё ў краі (Магілёўскі раён)(недаступная спасылка) // Сайт Магілёўскае абласное бібліятэкі. Дата доступу: 15 траўня 2010 г.
  3. ^ Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк — фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Магілёве. Дата доступу: 15 траўня 2010 г.
  4. ^ Габрусь Т. Княжыцкі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 114.
  5. ^ Кулагін А. Княжыцкі касцёл дамініканцаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512Г000493