Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Наваградак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°35′50.36″ пн. ш. 25°49′29.07″ у. д. / 53.5973222° пн. ш. 25.8247417° у. д. / 53.5973222; 25.8247417Каардынаты: 53°35′50.36″ пн. ш. 25°49′29.07″ у. д. / 53.5973222° пн. ш. 25.8247417° у. д. / 53.5973222; 25.8247417
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока і клясыцызм
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў  — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца на рагу гістарычных Рынку і Слонімскай вуліцы[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1853 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і вежы-званіцы, аточаных мурам. Па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абмеры, 1831 г.

У 1624 годзе ваявода віленскі Крыштап Хадкевіч заснаваў у Наваградку кляштар дамініканаў. Першыя пабудовы былі драўлянымі. Каля 1724 году на іх месцы збудавалі мураваныя касьцёл (у аб’ём усходняга нэфа ўлучылі частку ранейшай пабудовы, захавалі дэкор інтэр’еру[1]) і кляштарны корпус. У час пажараў 1751 і 1831 гадоў помнік атрымаў пашкоджаньні. У 1751—1831 гадох пры кляштары дзейнічала дамініканская школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1829 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады зачынілі школу, а ў 1853 годзе ліквідавалі кляштар. У 1850-я гады касьцёл значна перабудалі ў стылі клясыцызму.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, зруйнавалі вежу-званіцу і кляштарны корпус.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульны выгляд, 1889 г.

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з роўнічным галоўным фасадам, вузкім нартэксам і паўцыркульнай алтарнай апсыдай, да якой з паўночнага боку далучаецца закрысьція. Галоўны фасад падзяляецца разьвітым карнізам на два ярусы і завяршаецца трыкутным франтонам зь вежачкай над ім. Тарцы дахаў бакавых нэфаў закрываюцца ступеньчатымі атыкамі. Сьцены аздабляюцца пілястрамі. Вокны з лучковымі і аркавымі завяршэньнямі.

У інтэр’еры цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, аздабляецца ляпным геамэтрычным арнамэнтам, бакавыя нэфы маюць крыжовыя скляпеньні.

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да касьцёла з поўначы. Перад касьцёлам стаяла прастакутная 2-ярусная вежа-званіца.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т., Адамовіч С. Навагрудскі Міхайлаўскі касцёл дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 359.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000437