Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (Гнезна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Вёска Гнезна
Каардынаты 53°7′24″ пн. ш. 24°20′39″ у. д. / 53.12333° пн. ш. 24.34417° у. д. / 53.12333; 24.34417Каардынаты: 53°7′24″ пн. ш. 24°20′39″ у. д. / 53.12333° пн. ш. 24.34417° у. д. / 53.12333; 24.34417
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і беларуская готыка
Дата заснаваньня 1524
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі ±
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVI ст. у Гнезьне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор архітэктуры готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны касьцёл у Гнезьне ў 1524 годзе фундавалі Ян Шамятовіч з жонкай Альжбетай. У 1555 годзе Геранім Хадкевіч пераабсталяваў касьцёл пад кальвінскі збор. У 1643 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 1678 праводзіўся рамонт касьцёла[1].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) касьцёл атрымаў пашкоджаньні. У 1728 годзе яго зноў адрамантавалі. У 1787 годзе да паўднёвага фасаду прыбудавалі закрысьцію.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гнезна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1812 годзе над будынкам згарэў дах, які неўзабаве адрамантавалі.

У 1839 годзе драўляныя элемэнты касьцёла зноў пацярпелі ад пажару. У 1844 годзе касьцёл адбудавалі на сродкі зямяніна Г. Тарасовіча і адкрылі наноў. У 1890 годзе праводзіўся чарговы рамонт будынка, у час якога паставілі мураваны галоўны алтар, зноў прыбудавалі закрысьцію, паклалі тэракотавую падлогу.

Наноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Н. Орда, 6 чэрвеня 1877 г.

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў 1924 годзе ўтварыўся камітэт з рэстаўрацыі помніка[2]. У 1930—1932 гадох праводзілася рэстаўрацыя касьцёла паводле праекту Т. Плюцынскага.

Савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перадалі яе ў 1968 годзе мясцоваму калгасу ў якасьці складу[3]. Праз пэўны час помнік давялі да занядбанага стану.

У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам і адрэстаўравалі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры позьняй готыкі. Гэта 1-нэфавая 1-вежавая базыліка, накрытая 2-схільным чарапічным дахам з вальмамі над алтаром. Прастакутны асноўны аб’ём пераходзіць у 3-гранную апсыду — характэрны ўплыў новага стылю ў архітэктуры — рэнэсансу. Тарэц даху на галоўным фасадзе закрываецца прыступкавым атыкам. 2-ярусная вежа (васьмярык на чацьверыку) накрываецца высокім шатром з прагібам. Ніжні ярус вежы роўны вышыні нэфа, прастакутны ў пляне. На бакавых фасадах паміж гранёнымі кантрафорсамі разьмяшчаюцца высокія гатычныя стральчатыя вокны. Бакавыя сьцены і апсыда ўмацоўваюцца гранёнымі контрфорсамі, завершанымі прыступкавымі кансолямі. Такія ж кансолі завяршаюць архітэктурныя элемэнты, якія аздабляюць верхні ярус вежы. Уваход мае выгляд аркавага парталу, абапал якога две роўныя стральчатыя аркі. Такія ж тры аркі над парталам. Верхняя частка прытвора і сьцены асноўнага аб’ёма праразаюцца двума радамі невялікіх квадратных аб’ёмаў — прадухаў.

Унутраная прастора нэфу перакрываецца бэлькамі з роўнай стольлю. У заходняй частцы над уваходам разьмяшчаюцца хоры на дзьвюх круглых калёнках. У тоўшчы паўночнай сьцяны вітыя ўсходы, якія вядуць на хоры. У інтэр'еры захоўваліся абразы і скульптура XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Касьцельны пляц атачаецца мурам з брамай. На ім захаваліся надмагільлі XIX — першай паловы XX стагодзьдзяў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 149.
  2. ^ Кушнярэвіч А. Гнезнаўскі Міхайлаўскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 541.
  3. ^ Ярашэвіч А. Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 150.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Пярвышын У., Кушнярэвіч А., Баркун Л. Гнезнаўскі касцёл // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 2. 1989.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000096