Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (Лучай)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Краіна Беларусь
Вёска Лучай
Каардынаты 55°05′23.30″ пн. ш. 27°07′04.90″ у. д. / 55.0898056° пн. ш. 27.118028° у. д. / 55.0898056; 27.118028Каардынаты: 55°05′23.30″ пн. ш. 27°07′04.90″ у. д. / 55.0898056° пн. ш. 27.118028° у. д. / 55.0898056; 27.118028
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока і клясыцызм
Заснавальнік Альжбета Пузына і Тадэвуш Францішак Агінскі
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Тадэвуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Лучаі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 10А. Дзейнічае. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, 1938 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаваньне касьцёла пачалося ў 1766 годзе з фундацыі Тадэвуша Агінскага і яго жонкі Альжбеты (з Пузынаў). У 1777 годзе касьцёл асьвяціў віленскі біскуп Фэлікс Тавяньскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лучай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У першай палове XIX ст. праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. 16 сакавіка 1990 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барокавага клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая купальная базыліка з паўцыркульнай апсыдай і трансэптам. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца 3-ярусныя вежы, апрацаваныя кутнімі пілястрамі і нішамі, прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі (часткова замураваныя). У выніку рэканструкцыі XIX ст. вежы накрылі цыліндрычнымі аб’ёмамі з купаламі. Галоўны фасад, апсыду і трансэпт завяршаюць трыкутныя, лучковыя і фігурныя шчыты. Сьцены падзяляюцца пілястрамі. Усім пэрымэтрам будынка праходзіць карнізны пас дарычнага ордэру.

Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі, над сяродкрыжжам — сфэрычны купал. Над уваходам месьцяцца хоры. Ордэрную плястыку дапаўняюць размалёўкі ў тэхніцы грызайль. Аснова купала запаўняецца ілюзорна-пэрспэктыўнай кампазыцыяй. У распалубках цэнтральнага нэфу — чатыры размаляваныя 8-гранныя пляфоны. На ветразях купала, тарцовых сьценах трансэптаў, консе апсыды — выявы скульптураў эвангелістаў, сьвятых і анёлаў. Сьцены бакавых нэфаў дэкаруюцца размалёўкай, якая імітуе скульптурны рэльеф. Над уваходам разьмяшчаецца пано-картуш з выявамі двух ваяроў з шчытамі ваярскіх атрыбутаў. Разнастайным арнамэнтальным дэкорам запаўняюцца ўсе роўніцы сьценаў і перакрыцьцяў[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 202.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]