Касьцёл Сьвятой Кацярыны (Загрэб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
касьцёл
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
харв. Crkva sv. Katarine
Краіна Харватыя
Месцазнаходжаньне Загрэб
Каардынаты 45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д. / 45.81917° пн. ш. 15.96917° у. д. / 45.81917; 15.96917Каардынаты: 45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д. / 45.81917° пн. ш. 15.96917° у. д. / 45.81917; 15.96917
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Заграбская архідыяцэзія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1632
Будаваньне 16201632 гады
Касьцёл Сьвятой Кацярыны на мапе Харватыі
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
Касьцёл Сьвятой Кацярыны на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Кацярыны (па-харвацку: Crkva sv. Katarine u Zagrebu) — касьцёл ў Загрэбу, Харватыя, катэдра Загрэбскае архіяпархіі. Помнік архітэктуры барока, лічыцца адным з найпрыгажэйшых храмаў Загрэбу. Асьвечаны ў гонар Сьвятой Кацярыны.

Разьмешчаны ў цэнтры гораду — у Верхнім горадзе, на пляцы Сьвятой Кацярыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы сучаснага касьцёлу Сьвятой Кацярыны з XIV стагодзьдзя існаваў дамініканскі касьцёл, які падчас турэцкага ўварваньня выкарыстоўваўся ў якасьці вайсковага складу[1].

У першай палове XVII стагодзьдзя быў перададзены езуітам. Паколькі касьцёл быў у занядбаным стане, езуіты пабудавалі на яго месцы ў 1620-32 гадох новы. Касьцёл цалкам згараў пры пажарах у 1645 і 1674 гг., але дзякуючы харвацкім магнатам, быў адбудаваны наноў.

Пасьля забароны езуітаў (1773 г.) касьцёл Сьв. Кацярыны быў перададзены ў 1783 г. у склад парафіі Сьвятога Марка, а з 1874 году стаў катэдрай. У ХІХ-XX стагодзьдзях неаднаразова рэканструяваўся.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — аднанэфавае збудаваньне з шасьцю бакавымі капліцамі і апсыдай. У капліцах разьмешчаны пяць драўляных алтароў (XVII стагодзьдзе) і адзін мармуровы (1729 год). Інтэр’еры ўпрыгожаны карцінамі Бэрнарда Бобіча і Антоніё Куадрыё. Скляпеньні нэфу са сцэнамі з жыцьця Сьвятой Кацярыны належаць аўтарству Джуліё Куальі, а алтар Сьвятога Ігната — Франчэска Робба.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэр’ер касьцёлу
Алтар Сьв. Ігната
Ляёлы
Алтар Сьвятога Духа
Фрагмэнты скляпеньняў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятой Кацярыны (Загрэб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў