Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сабор
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Чырвоны касьцёл
Чырвоны касьцёл
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. / 53.8965194° пн. ш. 27.5474778° у. д. / 53.8965194; 27.5474778Каардынаты: 53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. / 53.8965194° пн. ш. 27.5474778° у. д. / 53.8965194; 27.5474778
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль новараманскі стыль
Аўтар праекту Тамаш Пайздэрскі
Уладзіслаў Марконі
Заснавальнік Эдвард Вайніловіч
Будаўніцтва 19051910 гады
Стан дзейны
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены на мапе Беларусі ±
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены на Вікісховішчы

Касьцё́л сьвяты́х Сымо́на і Але́ны (па-польску: Kościół św. Szymona i Heleny), таксама вядомы як Чырво́ны касьцё́л — найвядомейшы рыма-каталіцкі касьцёл Менску, разьмешчаны на плошчы Незалежнасьці і пабудаваны ў 19051910 гадах у новараманскім стылі на сродкі беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча Эдварда Вайніловіча паводле архітэктурнага праекту польскіх архітэктараў Тамаша Пайздэрскага і Ўладзіслава Марконі. Належыць Менскаму дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 20 верасьня 1910 году паводле жаданьня галоўнага фундатара архібіскупам Ключынскім касьцёл быў кансэкраваны [1].

Будаўніцтва касьцёла ажыцьцяўлялася польскім дойлідам Генрыкам Гаем. Аздабленьне будынку выконвалася на сродкі графа Эмэрыка Чапскага і сям’і Скірмунтаў. Цэгла і дахоўка была перавезеная з Коўна[1]. Вітражы і росьпісы выканаў слуцкі мастак Францішак Бруздовіч паводле беларускіх народных мастацкіх традыцыяў[2]. Галоўны партал упрыгожвае фамільны герб Вайніловічаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл быў пабудаваны ў 19051910 гадах паводле праекта польскага архітэктара Тамаша Пайздэрскага ў новараманскім стылі. Фундатарам выступіў Эдвард Вайніловіч, касьцёл асьвечаны і названы ў гонар сьвятых апекуноў ягоных памерлых дзяцей Сымона і Алены. Менавіта Вайніловіч выбраў архітэктара, зацікавіўшыся падобным храмам, які Пайздэрскі збудаваў раней — касьцёлам сьвятой Альжбэты ў мястэчку Ютросін у заходняй частцы Польшчы.

У 1915 годзе па ініцыятыве Ядзвігі Кастравіцкай, сястры Эдварда Вайніловіча, у плябаніі касьцёла была размешчана бібліятэка Польскага таварыства «Асьвета» у Менску, для якой Кастравіцкая ахвяравала польскамоўныя кнігі[3].

У 1923 годзе касьцёл быў разрабаваны бальшавікамі, а ў 1932 годзе — канчаткова зачынены і прыстасаваны пад патрэбы Дзяржаўнага польскага тэатру БССР. Перад Другой сусьветнай вайной у касьцёле разьмясьцілася кінастудыя.

У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адчыніць касьцёл для набажэнстваў, пасьля вайны храм быў зноў зачынены камуністамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак касьцёлу быў перабудаваны пад кінастудыю «Савецкая Беларусь».

У 1990 годзе храм быў вернуты каталіцкаму касьцёлу, пачаліся працы па яго адраджэньні і рэстаўрацыі. Касьцёл зрабіўся цэнтрам рэлігійнага, культурнага і грамадзкага жыцьця, пры ім утварыліся хор, бібліятэка, моладзевы тэатар.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Бацька Сымона і Алены. Наша Ніва (15 чэрвеня 2006). Праверана 22 лістапада 2010 г.
  2. ^ Костелы Минска(рас.). privet-minsk.com. Праверана 22 лістапада 2010 г.
  3. ^ Cierń... с. 139

Літаратүра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў