Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Пінск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°06′47″ пн. ш. 26°06′30″ у. д. / 52.11306° пн. ш. 26.10833° у. д. / 52.11306; 26.10833Каардынаты: 52°06′47″ пн. ш. 26°06′30″ у. д. / 52.11306° пн. ш. 26.10833° у. д. / 52.11306; 26.10833
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Заснавальнік Жыгімонт Кейстутавіч
Дата заснаваньня XIV ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Катэдральны Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Пінску. Знаходзіцца на беразе ракі Піны, на рагу гістарычных Вялікай і Францішканскай вуліцаў[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1852 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — катэдра Пінскай дыяцэзіі, адна з трох малых папскіх базылік Беларусі. Апроч касьцёла, комплекс складаецца з кляштарных карпусоў, званіцы, капліцы і мура з брамамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1396 годзе князь пінскі, тураўскі і старадубскі Жыгімонт Кейстутавіч і яго жонка Ганна Мазавецкая заснавалі ў Пінску кляштар францішканаў. Касьцёл асьвяціў першы біскуп віленскі Андрэй Васіла.

У 1445 годзе вялікі князь Казімер Ягелончык перадаў кляштару вёску Ахову, фальваркі Статычаў і Дружылавічы, карчму з шынком у Пінску пры вуліцы Спаскай. Вялікі князь Аляксандар прызначыў штогод перад Божым Нараджэньнем перадаваць кляштару зь Пінскага замка 4 камені воску і 2 бочкі мёду, а Жыгімонт Аўгуст удакладніў, што кожная бочка мае зьмяшчаць 12 вёдраў. Князь пінскі Фёдар Яраславіч перадаў кляштару пад рыбную лоўлю луку Рыбалаўку і Язы на Піне, каралева і вялікая княгіня Бона — вёску Кудрычы з 20 дымамі, зь якіх плацілі чынш, і возера Блуднае. У 1639 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза замяніў на вёску Кашэвічы (Ганковічы) збожавую дзесяціну і частку мескіх грунтаў, дазволіў вольны доступ у лясы Пінскага староства, даў валоку зямлі ў Сварыцэвічах, трох падданых з грунтамі, 2 моргі пад цагельню.

У XVI—XVII стагодзьдзях касьцёл гарэў і потым адбудоўваўся з дрэва: першы раз у сярэдзіне XVI ст., другі — у 1621 годзе. Адбудаваны касьцёл асьвяціў біскуп віленскі Яўстах Валовіч. 9 лістапада 1648 годзе касьцёл сьпярша разрабавалі, а потым дашчэнту спалілі казакі. Паводле інвэнтару 1663 году, пры кляштары дзейнічала парафіяльная школа з бакаляўрам[1]. У 1675 годзе ўпамінаецца мураваная закрысьція з трыма вокнамі і крыптай, збудаваная відаць, за вялікім князем Жыгімонтам Старым.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1705 годзе кляштар спалілі швэдзкія войскі. Каля 1706 году пачалося будаваньне мураванага касьцёла. 7 траўня 1730 году біскуп луцкі і берасьцейскі Стэфан Рупнеўскі асьвяціў новы касьцёл. У 1766—1769 гадох скончылася будаваньне мураванага кляштарнага корпуса.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць, аднак ужо ў 1799 годзе расейскія ўлады зачынілі парафіяльную школу. У 1817 годзе перад касьцёлам паставілі 3-ярусную званіцу (архітэктар К. Каменскі), чацьверты ярус якой дабудавалі ў 1920-я гады. У 1837 годзе ў касьцёле паставілі новы арган (майстар Ф. Градзецкі), які захаваўся да нашага часу.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1852 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. З гэтага часу касьцёл стаў парафіяльным. У 1909 годзе скляпеньні і папружныя аркі касьцёла размалявалі арнамэнтальнымі матывамі[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады кляштар рэканструявалі паводле праекту архітэктара Г. Гая. У 1925—1940 гадох касьцёл быў катэдральным.

13 красавіка 1991 году ў сан арцыбіскупа і апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі ўзьвялі тутэйшага сьвятара Казімера Сьвёнтака.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 2-нэфавая базыліка з вузкімі бакавымі нэфамі, падзеленыя суцэльнымі перагародкамі на асобныя неглыбокія капліцы. Нэф і крыху вузейшая за яго паўкруглая апсыда з прэзьбітэрыюмам накрываецца стромкім чарапічным дахам, завершаным у месцы злучэньня аб’ёмаў гранёнай сыгнатуркай. Капліцы пад 1-схільнымі чарапічнымі дахамі. Галоўны фасад падзяляецца на тры ярусы і завяршаецца складаным франтонам зь дзьвюма вежамі з бакоў. Фасад аздабляецца пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, філёнгавымі нішамі і паскамі. Бакавыя фасады падзяляюцца лапаткамі. Сьцены капліц праразаюцца паўцыркульнымі вокнамі нэфа і алтарнай апсыды — прастакутнымі вокнамі з лучковымі завяршэньнямі.

Нэф і прэзьбітэрыюм перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках. У інтэр’еры шэсьць бакавых драўляных разных алтароў. Найбольш багатую аздобу мае галоўны стукавы алтар у выглядзе 3-восевага портыка, узьнятага на высокі цокаль. Выдатным узорам разьбы зьяўляецца драўляны амбон з рэльефнымі выявамі чатырох эвангелістаў, Хрыста і Апосталаў Пятра і Паўла, на ягоных гранях.

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар — чатыры 2-павярховыя ўзаемна пэрпэндыкулярныя 2- і 3-павярховыя карпусы, якія разам з касьцёлам утвараюць некалькі дворыкаў. Будынкі маюць роўнічныя фасады, якія праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Тарцы кляштарных будынкаў завяршаюцца фігурнымі франтонамі складанага профілю.

Усярэдзіне плян калідорны, перакрыцьці скляпеністыя. Калідоры аздабляліся сюжэтнымі росьпісамі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Росьпісы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 18

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Пінскі кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 436.
  2. ^ Ярашэвіч А. Пінскі касцёл і кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 389.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  111Г000538