Касьцёл Сьвятога Станіслава (Мядзел)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Краіна Беларусь
Места Мядзел
Каардынаты 54°52′18.05″ пн. ш. 26°55′42.71″ у. д. / 54.8716806° пн. ш. 26.9285306° у. д. / 54.8716806; 26.9285306Каардынаты: 54°52′18.05″ пн. ш. 26°55′42.71″ у. д. / 54.8716806° пн. ш. 26.9285306° у. д. / 54.8716806; 26.9285306
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1454
Дата скасаваньня 2 лістапада 1942
Касьцёл Сьвятога Станіслава на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава

Касьцёл Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мядзеле. Знаходзіўся на Рынку[a] ў Новым Мядзеле[b], на беразе возера Мястры. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Новым Мядзеле збудавалі ў 1454 годзе з фундацыі кашталяна Андрэя Саковiча. За часамі вайны Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім у 1500 годзе захопнікі зьнішчылі мястэчка, а касьцёл — спалілі[3].

У 1543 годзе на месцы спаленага касьцёла збудавалі капліцу і двор[3]. У 1744 годзе Мядзельская парафія ў Сьвірскім дэканаце Віленскай дыяцэзіі ўлучала наступныя населеныя пункты: Новы Мядзел, Стары Мядзел, Вялікая Вузла, Хамінаў Вугал, Брулы, Брусы, Малая Вузла, Сваткаўшчына, Мацкі, Шкленікава, Трыданы, Ляхавічы, Закубіле, Некасецак, Горбы, Зуцун, Слабодка, Нагаўкі, Смыш, Пазарцы, Вішторды, Буце, Сакалова, Самсонава, Куровіца, Ражкі, Чарняты, Ветычаты, Іванкі, Чучэлічы, Востраў, Стахоўцы, Гатавічы, Белеўшчызна, Хадосы[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мядзел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1843 годзе парафія належала да Надвіленскага дэканату Менскай дыяцэзіі, у 1850 годзе — Надвіленскага дэканату Віленскай дыяцэзіі[4]. У 1852 годзе касьцёл атрымаў пашкоджаньні ў выніку пажару і аднаўляўся на сродкі парафіянаў[2]. У 1872 годзе Мядзельская парафія налічвала 4130 каталікоў, на могілках існавала капліца[4].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Другую сусьветную вайну 2 лістапада 1942 году касьцёл згарэў і больш не ўзнаўляўся[4].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Меў крыжовую кампазыцыю з купалам у цэнтральнай частцы і дзьвюма закрысьціямі пры прэзьбітэрыюме. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаліся дзьве чацьверыковыя 2-ярусныя вежы, якія завяршаліся барокавымі фігурнымі купаламі. Абапал уваходу ў будынак месьціліся падвойныя высокія круглыя калёны, якія несьлі франтон з паўцыркульным акном. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаліся прастакутнымі вокнамі. Будынак накрываўся гонтавым дахам. Па 1852 годзе ў выніку рэканструкцыі санктуар стаў прастакутным[2].

Інтэр'ер аздабляўся шасьцю алтарамі «старасьвецкай разьбы»[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяпер на гэтым месцы разьмяшчаецца рэстарацыя[1]
  2. ^ Да пачатку XX стагодзьдзя Мядзел падзяляўся на два мястэчкі — Стары Мядзел і Новы Мядзел, у выніку чаго да Другой сусьветнай вайны ў кожнай з частак існавала асобная парафія[2]. Касьцёл Сьвятога Станіслава знаходзіўся ў Новым Мядзеле, а ў Старым Мядзеле дзейнічаў касьцёл Маці Божай Шкаплернай, збудаваны ў 1754 годзе. Апошні касьцёл часта памылкова называюць касьцёлам Сьвятога Станіслава, блытаючы яго з касьцёлам у Новым Мядзеле[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Мядель, Globus.tut.by
  2. ^ а б в г Касцёл Святога Станіслава // Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003.
  3. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998.
  4. ^ а б в г o. Jan Fibek OFMCap

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]