Касіяпэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кароль Этыёпіі Кефэй і Касіяпэя дзякуюць Пэрсэю за выратаваньне іх дачкі Андрамэды, La Délivrance d’Andromède (1679) П’ер Міньяр, Люўр

Касіяпэя (па-старажытнагрэцку: Κασσιόπεια), Касіёпа (па-старажытнагрэцку: Κασσιόπη), Касіе́пэя (па-грэцку: Κασσιέπεια, больш старажытная форма) — у грэцкай міталёгіі[1] жонка Кефэя, маці Андрамэды. Бацькам Касіёпы быў Араб (па-старажытнагрэцку: Ἀράβιος), сын Гермэса; яна (або іншая Касіяпэя) лічылася таксама жонкай Фэнікса.

Уступіла ў спрэчку з нэрэідамі (паводле Арата, з Дарыдай і Панопай), хвалячыся, хто прыгажэй за ўсіх на сьвеце[2] (або што яе дачка прыгажэйшая за нэрэід[3], або менавіта прыгажэй за Амфітрыту). Пасэйдон наслаў на Этыёпію паводку і пачвару[4].

Разам з Кефэем, Андрамэдай і Пэрсэем Касіёпа была зьмешчана на небе ў выглядзе сузор’я[5]. Прычым, Касіяпэя атрымала пакараньне — была зьмешчана на неба да гары нагамі седзячы на троне. Месцам дзеяньня міту пра Андрамэду ў старажытных зьяўляецца або Мэсапатамія, або Этыёпія. Гэта паказвае або на ўсходняе паходжаньне міту пра Касіёпу, або на пазьнейшае прывязваньне грэкамі Касіёпы і іншых мітычных герояў да ўсходніх краінаў з прычыны падабенства іх імёнаў з імёнамі некаторых усходніх мясцовасьцей ці народаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мифы народов мира. М., 1991—1992. В 2 т. Т.1. С.626, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С. 300
  2. ^ Арат. З'явы 658; Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 16, са спасылкай на «Андрамеду» Сафокла; Гігін. Астраномія II 10; Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 236
  3. ^ Гігін. Міфы 64
  4. ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 4, 3
  5. ^ Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 16