Каталёнія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Каталёнія
гішп. Cataluña, кат. Catalunya, акс. Catalonha'
Escut de Catalunya (apuntat).svg
Flag of Catalonia.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Гішпанія
Статус аўтаномная супольнасьць
Адміністрацыйны цэнтар Барсэлёна
Дата ўтварэньня 9 жніўня 2006 (дзейны статут)
Прэзыдэнт Артур Мас
Афіцыйныя мовы каталянская, гішпанская, аксытанская
Насельніцтва (2014)
7 518 903[1] (16%, 2-е месца)
Плошча 32 091[2] км²
Месцазнаходжаньне Каталёніі
Каталёнія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1
Код ISO 3166-2 ES-CT
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Каталёнія (па-каталянску: Catalunya, па-гішпанску: Cataluña, па-аксытанску: Catalonha) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць у складзе Гішпаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскаага паўвострава паміж міжземнаморскім узьбярэжжам і Пірэнэямі.

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Каталёнія пачала ўжывацца зь сярэдзіны XII стагодзьдзя для пазначэньня сукупнасьці графстваў, якія складалі Гішпанскую марку ды паступова вызваляліся ад апекі франкаў, стаўшы сувэрэннай краінай. Паходжаньне слова «Каталёнія» застаецца невядомым і адкрытым для інтэрпрэтацыі. Найбольш распаўсюджаная тэорыя паходжаньня ад словаў «зямля замкаў» (па-каталянску: terra de castells)[3], што падобна да этымалёгіі назвы Кастыліі. Іншая тэорыя мяркуе, што Каталёнія паходзіць ад «Gotholàndia» (зямля готаў)[4], бо гэтак франкі часьцяком звалі тэрыторыю на поўдзень ад Пірэнэяў.

Першая дакумэнтальная згадка тэрміну Каталёнія зьяўляецца ў «Liber Maiolichinus de Gestis Pisanorum Illustribus» — эпапэі на лацінскай мове, якая распавядае пра крыжовы паход 11131114 гадоў. У ёй барсэлёнскі граф Рамон Бэрэнгер III называецца «Dux Catalanensis» (герцаг каталёнскі), а ягоныя землі «Catalania».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Population by Autonomous Community and Autonomous City and sex. Official Population Figures referring to revision of Municipal Register 1 January
  2. ^ Catalonia(анг.). Britannica.com.
  3. ^ La nostra Història(кат.)
  4. ^ Maximiano García Venero Historia del nacionalismo catalán: 2a edición. — Ed. Nacional, 1967.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Каталёніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў