Каталіцкая Царква

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Базыліка сьвятога Пятра ў Ватыкане

Рыма-Каталіцкая Царква або Рыма-Каталіцкі Касьцёл — прыняты з канца XVII стагодзьдзя неафіцыйны тэрмін для абазначэньня той часткі Заходняй Царквы, якая засталася ў камунікацыі з Рымскім біскупам пасьля Рэфармацыі XVI стагодзьдзя. На чале Рыма-Каталіцкай Царквы стаіць папа рымскі. Каталіцтва зьяўляецца найбольш распаўсюджанай хрысьціянскай канфэсіяй, разам з пратэстанцтвам і праваслаўем. У 2002 годзе Каталіцкая Царква налічвала каля мільярду вернікаў, што складае каля 18% насельніцтва сьвету, займаючы такім чынам, першае месца па колькасьці вернікаў у сьвеце. Каталіцкая Царква яднаецца на адзінстве дагматыкі, але можа дапушчаць рознасьць у літургіі.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каталіцкая Царква характарызуецца моцнай герархічнай структурай. Найвышэйшае месца ў герархіі займае папа рымскі (лац. Pontifex Maximus), аднак фармальна, ён зьяўляецца толькі біскупам Рыму. Ён зьяўляецца прызнаным чальцом царквы, як пераемнік апостала Пятра, намесьнікам Хрыста на зямлі й бачным кіраўніком Царквы, які абіраецца пасьля сьмерці свайго папярэдніка або з прычыны адмовы дзейніючага пантыфіка выканьня сваіх абавязкаў.

Сусьветны сабор зьяўляецца сходам усіх біскупаў дзеля вырашэньня пытаньняў першараднай важнасьці. Усе рэзалюцыі Савета праходзяць пры ўмове адабрэньня папам. Паводле дадзеных каталіцкай царкы за ўсю гісторыю быў праведзены 21 Сусьветны сабор, але іншых канфэсіі прызнаюць толькі першыя сем саветаў, якія мелі месца да расколу ўсходняга й заходняга хрысьціянства.

Асноўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі ў структуры каталіцкай царквы зьяўляюцца дыяцэзіі й парафіі, і дапаможнымі мэтраполіі й дэканаты. Каталіцкая царква ў звычайным парадку рэгулюецца абсалютнай, неабмежаванай уладай папы. Аднак, калі няма неабходнасьці выкарыстаньня улады папы непасрэдна ўжываюць кананічнае права.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Каталіцкая Царквасховішча мультымэдыйных матэрыялаў