Катастрофа расейскага вайсковага Ту-154 (2016)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Катастро́фа расейскага вайсковага Ту-154 — авіяцыйная катастрофа расейскага вайсковага самалёту з артыстамі і журналістамі, што накіроўваліся ў Сырыю. Адбылася 25 сьнежня 2016 году над Чорным морам недалёка ад Сочы.

Вайсковы самалёт зьнік з радараў у 05:40, праз 20 хвілін пасьля вылету з Сочы. Ён накіроўваўся ў сырыйскую Латакію. На яго борце было 8 чальцоў экіпажу і 84 пасажыры[1]. Сярод пасажыраў ляцелі журналісты «Першага каналу», НТВ, каналу «Звезда», музыкі ды артысты ансамблю імя Аляксандрава[2][3].

Сярод загінуўшых пасажыраў была расейская доктарка Лізавета Глінка, таксама вядомая як «доктар Ліза».[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]