Кацярына Далгарукава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кацярына Аляксееўна Далгарукава

Кацярына Аляксееўна Далгарукава (17121747) — расейская князёўна, доч князя Аляксея Грыгор’евіча Далгарукава, нявеста імпэратара Пятра II, не адбыўшаяся імпэратрыца Расеі. 19 лістапада 1729 яна была абвешчаная нявестай чатырнаццацігадовага імпэратара, а 30 лістапада адбыліся яе ўрачыстыя заручыны, прычым ёй быў дадзены тытул «Яе высокасьці гасударыні-нявесты».