Кашырскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кашырскі раён
Каширский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Варонескую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Кашырскае
Дата ўтварэньня 1977
Насельніцтва
Плошча
  • 1060 км²
Месцазнаходжаньне Кашырскага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кашы́рскі раён (па-расейску: Каширский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонескай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Кашырскае.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кашырскі раён мяжуе з Нававусманскім, Панінскім, Баброўскім, Ліскаўскім, Астрагоскім і Хахольскі раёнамі, а таксама з Варонежам і Новаваронежам. Плошча раёну складае 1060,20 км².

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кашырскі раён быў утвораны 24 сакавіка 1977 году ў адпаведнасьці з пастановай Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі зьяўляецца асноўнай галіной эканомікі раёну. Галоўнымі вытворцамі жывёлагадоўчай і расьлінаводчай прадукцыі ёсьць сельскагаспадарчыя арганізацыі. Сялянскія фэрмэрскія гаспадаркі вырабляюць у асноўным прадукцыю расьлінаводзтва, як то сланечнік, збожжавыя, у меншай ступені цукровыя буракі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кашырскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаФэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расеі.