Каэр Морхэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каэр Моргэн (на Старэйшай мове Caer a’Muirehen) — прытулак ведзьмароў, фантастычны замак у сьвеце, што створаны Анджэем СапкоўскімСага пра Ведзьмара»).

Каэр Моргэн — замак у гарах Каэдвэн. Замчышча было зьнішчанае падчас бунту фанатыкаў, што лічылі ведзьмароў монстрамі, ня вартымі таго, каб існаваць. Як напамін пра той страшны пэрыяд, пад мастом, што вядзе да замчышча Каэр Моргэн, ляжаць косткі загінуўшых. Але ведзьмары, каму пашчасьціла выжыць, засталіся жыць у ягоных руінах.

Менавіта ў Каэр Моргэне з маладых хлопчыкаў (атрыманых па «праве нечаканасьці») робяць ведзьмароў шляхам мутацый і трэніровак. Тамака ж вучылася на вядзьмарку й Цыры (хаця не прайшла «выпрабаваньня травамі»). Гэтыя дзеці мусілі бараніць людзей ад пачвараў (быць ведзьмарамі).