Квяткоўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Квяткоўцы
трансьліт. Kviatkoŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 39 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843076
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′52″ пн. ш. 25°41′18″ у. д. / 54.09778° пн. ш. 25.68833° у. д. / 54.09778; 25.68833Каардынаты: 54°5′52″ пн. ш. 25°41′18″ у. д. / 54.09778° пн. ш. 25.68833° у. д. / 54.09778; 25.68833
Квяткоўцы на мапе Беларусі ±
Квяткоўцы
Квяткоўцы
Квяткоўцы
Квяткоўцы
Квяткоўцы
Квяткоўцы

Квятко́ўцы[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўняе ўладаньне Радзівілаў. У 1689 г. С. Радзівіл аддаў маёнтак Квяткоўцы ў заклад Геўловай. У XVIII стагодзьдзі Квяткоўцы ў Суботніцкай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

3 1805 г. належала Ўмястоўскім. У XIX — пачатку XX ст. маёнтак Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Уласнасьць Умястоўскіх. У 1866 г. 85 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г., 6 двароў, 116 жыхароў. У 1905 г. 102 жыхары, 1910 дзесяцін зямлі.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 6 двароў, 88 жыхароў. Маёнтак належаў памешчыку Цямніцкаму, пасаг графа Ўмястоўскага.

3 12.10.1940 г. вёска (30 двароў, 161 жыхар) у Сьлесароўскім, потым у Кудэйшаўскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах Іўеўскага раёну. У 1945 г. на базе былога маёнтка арганізаваны калгас імя І.В.Сталіна. Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 20 двароў, 57 жыхароў. На ўскраіне вёскі капліца (пабудавана ў XVIII — 1-й палове XIX ст.).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 39 чалавек[2]
  • 1999 год — 57 чалавек, 20 двароў

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца на ўскраіне вёскі (пабудавана ў XVIII — 1-й палове XIX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спаслыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]