Квірыналь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Квірыналь (19 стагодзьдзе)

Квірыналь (па-лацінску: Quirinalis) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Самы высокі (вышыня 61 мэтар), да яго дамыкае Віміналь. Названы па імі Квірынуса, аднаго з трох асноўных богаў, якім пакланяліся старажытныя рымляне. Імпэратар Даміцыян узьвёў на гэтым пагорку маўзалей дынастыі Флявіяў, да якой ён і прыналежыў. Каракала ўзьвёў храм у гонар бога Сэрапіса. Імпэратар Канстанцін пабудаваў тэрмы. З самых старажытных часоў і да 19 стагодзьдзя Квіріналь быў заможным рымскім прадмесьцем.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Квірынальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў