Кевін Гроскройц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кевін Гроскройц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 ліпеня 1988(1988-07-19)[1][2] (35 гадоў)
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вакер Кастрап
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009
2009—2015
2015—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2020
2021—2023
2023—
Рот-Вайс Ален
Барусія Дортмунд
Галатасарай
Штутгарт
Дармштат-98
Юрдынген-05
Бёвінггаўзэн
Вакер Кастрап
95 (24)
176 (23)
0 (0)
26 (1)
27 (3)
45 (0)
54 (9)
13 (3)
Зборныя
2010—2014 Нямеччына 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 верасьня 2014.

Кевін Гроскройц (па-нямецку: Kevin Großkreutz; нарадзіўся 19 ліпеня 1988 году, Дортмунд, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Вакер Кастрап». Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы ці нападніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасьля заняткаў у школах «Кемінггаўзэн» і «Мэркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію гораду — «Барусію». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клюбу «Рот-Вайс» з гораду Ален, якім хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» ня стала ўпірацца.

У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафэсійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клюб 16 верасьня 2006 году ў матчы восьмага туру супраць другой каманды брэмэнскага «Вэрдэру», які скончыўся перамогай аленцаў зь лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Лярса Тобарга[3]. У першым жа сэзоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.

У 2009 годзе, пасьля пасьпяховага для Кевіна сэзону ў Другой Бундэсьлізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсьць разоў асыстуючы партнэрам, яго набыла дортмундзкая «Барусія», якая захацела вярнуць пэрспэктыўнага гульца ў родны горад. 8 жніўня 2009 году Гроскройц дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы першага туру супраць «Кёльну», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых зь лікам 1:0[4]. У сваім першым сэзоне Кевін здолеў ўпэўнена замацавацца ў асноўным складзе.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 траўня 2010 году дэбютаваў за зборную Нямеччыны ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым зь лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Крооса й вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараў[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Барусія» Дортмунд:

Нямеччына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Kevin Großkreutz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в KEVIN GROSSKREUTZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Spielstatistik Rot Weiss Ahlen - SV Werder Bremen II 2:0 (1:0). fussballdaten.de
  4. ^ Spielstatistik Borussia Dortmund - 1. FC Köln 1:0 (0:0). fussballdaten.de
  5. ^ Spielstatistik Deutschland - Malta 3:0 (1:0). fussballdaten.de

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]