Келістба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера Келістба

Келістба — горнае возера ў Ленінгорскім раёне Паўднёвай Асэтыі, буйнейшае возера Кельскага вульканічнага нагор'я (плато) і Паўднёвай Асэтыі. Плошча 1,28 км2, максыімальная глыбіня 65 мэтраў. Знаходзіцца на вышыні 2 925 м над узроўнем мора. Жыўленьне сьнегавое. Паводле генэтычнага тыпу зьяўляецца запрудным.

У выніку запаўненьня катлавіны аляхтонным матэрыялам, алювіям і пралювіям часовых і сталых вадатокаў возера актыўна дэградуе. Да таго ж, рака Ксані, якая выцякае з возера, рызмывае плаціну на паўднёвым ускрайку возера.