Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэпэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лютага 1983(1983-02-26)[1][2] (41 год)
Рост 188 см
Вага 81 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Порту
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2007
2007—2017
2017—2018
2019—
Марытыму
Порту
Рэал Мадрыд
Бэшыкташ
Порту
35 (1)
64 (5)
229 (13)
33 (5)
128 (7)
Зборныя
2007— Партугалія 134 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 чэрвеня 2023.

Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра, больш вядомы як Пэпі (па-партугальску: Képler Laveran Lima Ferreira (Pepe); нарадзіўся 26 лютага 1983 году, Масэё, Бразылія) — партугальскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, абаронца клюбу «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэпі зьяўляецца выхаванцам бразыльскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў ў дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клюбу «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага году стаў асноўным гульцом каманды. Правёў у «Марытыму» тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клюб з Порту наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны й розыгрышы нацыянальнага кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка.

Да складу мадрыдзкага «Рэалу» далучыўся ў 2007 годзе.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2007 году атрымаў грамадзянства Партугаліі й тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»:

«Рэал»:

Партугалія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Pepe // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Képler Laveran Lima Ferreira // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]