Кефлавік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кефлавік

Кефлавік (па-ісьляндзку: Keflavík) — горад на паўвостраве Рэйк’янэс у паўднёва-заходняй Ісьляндыі.

Насельніцтва — 8169 жыхароў (2007). З 1994 году горад уваходзіць у адзіны муніцыпалітэт Рэйк’янэсбайр, дзе жыве 13256 чалавек (2007).

Кефлавік знаходзіцца ў 30 км на захад ад сталіцы краіны Рэйк'явіка (па аўтадарозе — каля 50 км), у горадзе ёсьць гавань, паблізу горада — аднайменны міжнародны аэрапорт. Да 2006 году ў горадзе знаходзіўся штаб Узброеных сіл Ісландыі.

Паселішча было заснаванна ў XVI ст. і працяглы час асновай эканомікі было рыбалоўства.

Са спартыўных каманд горада вядомы «Футбольный клюб Кефлавік», чатырохкратны чэмпіён Ісьляндыі па футболе, вядомы па выступленьні ў эўракубках.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кефлавіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў