Клермон Клермон-Фэран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клермон
Поўная назва Clermont Foot Auvergne 63
Заснаваны 1990
Горад Клермон-Фэран, Францыя
Стадыён Габрыель Манп’е
Умяшчальнасьць: 10 607
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Клермон» (па-француску: Clermont) — францускі футбольны клюб з гораду Клермон-Фэрану. Першапачаткова клюб быў утвораны ў 1911 годзе, але быў перазаснаваны ў 1990 годзе як вынік аб’яднаньня. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Габрыель Манп’е, які месьціцца ў межах гораду. У пэрыяд з 2014 па 2017 гады «Клермонам» кіравала першая жанчына трэнэрка ў мужчынскім прафэсійным футболе Карын Дыякр.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фундацыя клюбу адбылася ў 1911 годзе пад назвай «Стад Клермон», але клюб ня меў вялікіх посьпехаў. Першым важкім дасягненьнем сталася прасоўваньне ў паўфінал Кубка Францыі ў сэзоне 1945—1946 гадоў. Неўзабаве клюб страціў прафэсійны статус пасьля сэзону 1946—1947 гадоў празь фінансавыя цяжкасьці. Прафэсійны статус быў вернуты толькі ў 1966 годзе. У 1984 годзе адбылося аб’яднаньне клюбу з «Манфэранам», у выніку назва клюбу зьмянілася на «Клермон-Фэран». Пазьней клюб быў ліквідаваны праз банкруцтва, але ў 1990 годзе быў адроджаны гэтым разам пад назовам «Клермон-Фут», дзякуючы ў першую чаргу рэгіянальнай фінансавай дапамогі.

Крыху пазьней клюб быў зноўку перайменаваны гэтым разам у «Клермон-Фут Авэрнь», а сама дружына мела выступы ў трэцім паводле моцы францускім дывізіёне. Праз 13 гадоў «Клермон» некалькі разоў зьведаў падвышэньне, патрапіўшы ў Лігу 2 у 1993 годзе. Пабудаваны ў сьнежні 1995 году стадыён Габрыель Манп’е стаў новай хатняй пляцоўкай клермонцаў. За гэтыя 13 гадоў посьпеху клюб дасягнуў пэўных вяршыняў у розыгрышах Кубка Францыі. Прыкметным стаў выступ «Клермону» ў розыгрышу кубка ў 1997 году, калі клюб з цэнтральнага рэгіёну краіны пасьлядоўна выбіў з турніру «Мартыг», «Ляр’ен», а потым і «Пары Сэн-Жэрмэн». Матч з апошнім наведала максымальная колькасьць заўзятараў, а пасьля перамогі каля 2 тысяч чалавек выйшлі на галоўны гарадзкі пляц дзеля таго, каб адсьвяткаваць перамогу. Клюб здабыў перамогу ў розыгрышу Нацыянальнага чэмпіянату ў сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля таго, як летась паспускаўся ў Лігу 2.

У 2014 годзе «Клермон» стаў першай францускай прафэсійнай мужчынскай дружынай, якая прызначыла жанчыну на пасаду трэнэркі, даручыўшы кіраваць камандай Элене Кошту[1][2]. Аднак, менш чым празь месяц пасьля ўступленьня на пасаду Кошту сышла з клюбу[3], але яе замяніла іншая жанчына Карын Дыякр[4]. «Клермон» упершыню ў сваёй гісторыі прасунуўся ў Лігу 1 у сэзоне 2021—2022 гадоў, дасягнуўшы падвышэньня ў лігу пасьля таго, як летась заняў 2 месца ў розыгрышу Лігі 2[5]. Поруч з гэтым фактах, «Клермон» ёсьць, такім чынам, першым авэрнійскім клюбам у элітным францускім дывізіёне. Лепшым бамбардзірам як клюбу, гэтак і чэмпіянату стаў гвінэйскі нападнік і мясцовы гадаванец Маамэд Баё, маючы на сваім рахунку 22 дакладныя стрэлы.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэнэгалу Бр Масамба Н’Дыяй 2001
2 Сьцяг Альжыру Аб Мэгдзі Зэфан 1992
3 Сьцяг Бразыліі Аб Нэту Боржэс 1996
4 Сьцяг Францыі Аб Крысьлен Матсыма (ар. Манака) 2002
5 Сьцяг Бэльгіі Аб Максіміляна Кафр’е 1997
6 Сьцяг Малі ПА Абіб Кейта 2002
7 Сьцяг Францыі ПА Яан Маньен 1997
8 Сьцяг Францыі Нап Біляль Бутаба 1998
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Комнэн Андрыч 1995
10 Сьцяг Аўстрыі ПА Мугамэд Хам 2000
11 Сьцяг Габону ПА Джым Алевіна 1995
12 Сьцяг Францыі ПА Максім Ганалён 1989
15 Сьцяг Малі Аб Шэйк Умар Канатэ 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Францыі Бр Тэо Борн 2002
17 Сьцяг Францыі Аб Андзі Пэльмар 2000
18 Сьцяг Косава Нап Эльбасан Рашані 1993
21 Сьцяг Францыі Аб Фляран Аж’е (капітан) 1989
22 Сьцяг Францыі Аб Ёэль Армугом 1998
23 Сьцяг Ямайкі Нап Шамар Нікалсан (ар. Спартак) 1997
25 Сьцяг Францыі ПА Яан Гаст’ен 1988
26 Сьцяг Францыі Нап Алян Віржыніюс (ар. Ліль) 2003
91 Сьцяг Анголы Нап Жэрэмі Бэла 1993
95 Сьцяг Францыі Нап Грэджон Кей 1995
97 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Жаке (ар. Рэн) 2005
99 Сьцяг Сэнэгалу Бр Мары Дыяў 1993

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]