Кляновы ліст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляновы ліст

Кляновы ліст (па-ангельску: Maple Leaf, франц. Feuille d’erable) — адзін з афіцыйных сымбаляў Канады нароўні з канадзкім бабром.

Сымбаль Канады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляновы ліст, у прыватнасьці, можна ўбачыць на сьцягу Канады (у цэнтры сьцягу ён стаў разьмяшчацца толькі з 1965[1]), на некаторых знаках ваенных званьняў канадзкіх ўзброеных сіл. На сьцягу чырвоны кляновы ліст, як і на стылізаваным малюнку, мае 11 кончыкаў.

Яго выкарыстаньне абавязана наяўнасьці значнай колкасьці клёнаў у Канадзе. Клён спрадвеку ўяўляе сабой значны эканамічны рэсурс. Акрамя паставак вялікай колкасьці лесу, у экспарце рэсурсаў краіны ўдзельнічае і кляновы цукар.

Фальклёрныя песьня «La feuille d'érable» студыі La Bonne Chanson распавядае гісторыю зьяўленьня кветкавых эмблем многіх краін, у тым ліку канадзкага кляновага ліста. Гэтая песьня зьяўляецца афіцыйным маршам Каманднага складу інструктараў ваенных вучылішчаў.

Таксама выкарыстоўваецца звычайна ангельскі выраз Maple Leaf: напрыклад, у назьве хакейнай каманды «Таронта Мэйпл Ліфс».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]