Кляпінічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кляпінічы (Круглянскі раён)»)
Кляпінічы
трансьліт. Kliapiničy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Комсеніцкі
Насельніцтва: 142 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213184
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′0″ пн. ш. 29°55′0″ у. д. / 54.13333° пн. ш. 29.91667° у. д. / 54.13333; 29.91667Каардынаты: 54°8′0″ пн. ш. 29°55′0″ у. д. / 54.13333° пн. ш. 29.91667° у. д. / 54.13333; 29.91667
Кляпінічы на мапе Беларусі ±
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы

Кляпі́нічы[1]вёска ў Комсеніцкім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 142 чалавекі
  • 1999 год — 184 чалавекі

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе ў в. Кляпінічы пачаў працаваць зернесушыльны комплекс М-819, дзе зерне сушыць газ, які бесьперапынна паступае па трубаправодзе.[2]

Вольны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі вёскі знаходзіцца Дом культуры.

Ураджэнцы і жыхары вёскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьміцер Грушэцкі — унтэр-афіцэр, ваяваў на лінкары «Андрей Первозванный». Памер пад час Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гадоў ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 году ў Гельсінфорскім марскім шпіталі. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя.[3]
  • Нікіфар Кротаў (упісаны ў «Беларускі Мэмарыял») — нарадзіўся ў 1894 г., в. Кляпінічы, беларус; загадчык, няпоўная сярэдняя школа. Пражываў: Магілёўская воб., Круглянскі р-н, в. Кляпінічы. Арыштаваны 13 лістапада 1937 г. Прыгавораны: судзебны орган 17 лістапада 1937 г., абв.: 68 — Шпіянаж. Прыгавор: ВМН. Расстраляны 20 сьнежня 1937 г. Рэабілітаваны 17 траўня 1958 г. Ваенным трыбуналам БВА.[4]
  • Мікалай Кротаў – сябра Беларускай моладзевай грамадзкай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. 20 лютага 2010 г., разам з суседам М. С. Каралёвым, выратавалі на пажары аднавяскоўца-пэнсіянэра інваліда II групы.[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 220
  2. ^ Эканоміка Магілёўшчыны (рас.) Магілёўскі раен Праверана 23 лютага 2011 г.
  3. ^ XX век (рас.) Боевые действия. Nekropolvmf.ru. Праверана 23 лютага 2011 г.
  4. ^ Кротов Никифор Дмитриевич (рас.) Списки жертв Праверана 23 лютага 2011 г.
  5. ^ Ілона Іванова (24 лютага 2010) Новости Общества РОЗГАЛАС. news.21.by. Праверана 22 лютага 2010 г.