Клімавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клімавічы
Coat of Arms of Klimavičy, Belarus.png Flag of Klimavičy.png
Герб Клімавічаў Сьцяг Клімавічаў
Горад з: 1777
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Клімавіцкі
Насельніцтва: 14 600 (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2244
Паштовы індэкс: 213632, 213633, 213634, 213635
Аўтамабільны код: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′ пн. ш. 31°57′ у. д. / 53.617° пн. ш. 31.95° у. д. / 53.617; 31.95Каардынаты: 53°37′ пн. ш. 31°57′ у. д. / 53.617° пн. ш. 31.95° у. д. / 53.617; 31.95
Клімавічы на мапе Беларусі
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Клі́мавічы — места ў Беларусі, на рацэ Калініца. Адміністрацыйны цэнтар Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 14,6 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 124 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча, аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Крычавам, Касьцюковічамі, Хоцімскам.

Клімавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Да нашага часу тут захавалася клясыцыстычная царква Сьвятога Міхала Арханёла. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл і кляштар дамініканаў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі ў 2-й палове XIX ст., і царква Сьвятога Яна Прадцечы, зруйнаваная савецкімі ўладамі ў 1960.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў XIV ст.[1] у дакумэнце, зьвязаным з родам Асмалоўскіх. Пад 1581 паселішча значыцца як вёска ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[2], уладаньне Мацея Глінскага. У XVІІXVІІІ ст. стст. мясьціна ўваходзіла ў склад Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў[2].

Плян места, 1839

У 1626 у Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) паселішча пацярпела да маскоўскіх захопнікаў. З 1720 мясьцінай валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе рэчкі Каленіца і мела радыяльны плян, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Клімавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1777 атрымалі статус места і сталі цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 места атрымала ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала»[3]. У канцы XVIII ст. у Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 у месьце адрыклася мужчынская прыходзская вучэльня.

У 1850-я у Клімавічах існаваді 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных установаў, бібліятэка, лякарня, аптэка. У 1880-я у месьце было 2 мураваныя і 534 драўляныя будынкі, 102 крамы. У 1883 адкрыліся лякарня і аптэка. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Клімавічах было 18 вуліцаў, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні, друкарня, лякарня. На 1904 — 718 будынкаў (4 мураваныя і 714 драўляных), 21 дробнае прадпрыемства, лякарня, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 корчмаў і 9 заезных двароў. Да 1917 у месьце было 19 вуліцаў, 51 мураваны і 838 драўляных будынкаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Клімавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Клімавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Калінінскай акругі, у якую ўвайшлі 10 раёнаў (з 1938 цэнтар раёну). У 19291930 празь места прайшла чыгунка. У Другую сусьветную вайну з 10 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 Клімавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі (1986) значная частка тэрыторыі Клімавіцкага раёну была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі. 28 лютага 2001 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескіх гербу і сьцяга[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Клімавічах працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 4 сярэднія, музычная, спартовая школы,

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 6 клюбаў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Мэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Родная ніва».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная тэрыторыя Клімавічаў разьмяшчаецца каля рэчкі Калініца. Збудаваны жылы масіў з 2-4-павярховай забудовай. Сфармаваўся мікрараён з 4-5-павярховымі пабудовамі.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Болдзіна вуліца Салдацкая Слабада вуліца Чырвонаармейская вуліца
Леніна вуліца Крычаўская вуліца
Савецкая вуліца Сьвірэльская вуліца
 ? Іванаўскі пляц
 ? Міхайлаўская вуліца
 ? Рынак пляц

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом купца Мяшчэрскага

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэчка Калініца ў месьце

Дзейнічае Клімавіцкі краязнаўчы музэй. З 2001 у месьце праводзіцца Міжнародны фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1866)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
  • Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1844)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  2. ^ а б в Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 109.
  3. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 170.
  4. ^ Геральдика на Климовичский районный исполнительный комитет
  5. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 152—153.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 72.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 74.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 75.
  9. ^ Філякоў У. Клімавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 199.
  10. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. С. 338.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 70.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Клімавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў