Клімэнт I (Папа Рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сьвяты Клемэнт, альбо Клімэнт (па-лацінску: Clemens) — паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano» чацьверты рымскі біскуп (папа рымскі) з 88/90 па 97/99 гады. Зьвестак пра яго няшмат. Ён мімаходзь згаданы ў Пастыры Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюць яго з Клемэнтам, згаданым у Філ 4:3, але гэтае меркаваньне аспрэчваецца. Паводле паданьняў, ён прыняў пакутніцкую сьмерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі сьв. Клемэнта былі адшуканыя сьв. Кірылам і сьв. Мэтодыям, і часта іх прынесеная ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Сьв. Клемэнта называюць паміж Апостальскімі Айцамі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьв. Клемэнту належыць пасланьне да царквы ў Карынце ў сувязі зь бязладзьдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адзін ліст да карынцянаў (г. зв. «Другое пасланьне сьв. Клемэнта да карынцянаў»), але большасьць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазьнейшы твор прыпісалі сьв. Клемэнту памылкова.

Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Клімэнт I (Папа Рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў